Хатнія клопаты не дзеляцца на мужчынскія і жаночыя: EU4Gender Equality запускае кампанію «Look Beyond», каб змагацца з гендарнымі стэрэатыпамі 
18 студзеня, 2021

Хатнія клопаты не дзеляцца на мужчынскія і жаночыя: EU4Gender Equality запускае кампанію «Look Beyond», каб змагацца з гендарнымі стэрэатыпамі 


Праграма «ЕС за гендарную роўнасць» запускае новую кампанію пад назвай «Look Beyond». Кампанія скіраваная на рэгіён Усходняга партнёрства. Яна будзе імкнуцца паказаць, што варта глядзець шырэй, чым праз прызму традыцыйных гендарных роляў, бо хатнія справы не дзеляцца на мужчынскія і жаночыя, як і выхаванне дзяцей.

Гэтая кампанія праводзіцца сумесна арганізацыяй «ААН-Жанчыны» і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў рамках фінансаванай Еўрапейскім саюзам рэгіянальнай праграмы «ЕС за гендарную роўнасць: разам супраць гендарных стэрэатыпаў і гендарнага гвалту».

З-за пандэміі COVID-19 многія згубілі працу, і многія вымушаныя працаваць з дому. Калі закрыліся школы і іншыя дзіцячыя ўстановы, сем’і, і асабліва жанчыны, сталі траціць нашмат больш часу на догляд за дзецьмі. Кампанія імкнецца давесці, што гэты цяжар варта дзяліць пароўну не залежна ад полу.

Паводле справаздачы «ААН-Жанчыны», да пандэміі жанчыны ва ўсім свеце штодня трацілі 16,4 мільярда гадзін на неаплатную працу па доглядзе — у тры разы больш, чым мужчыны. Гэта тое ж самае, калі б два мільярды чалавек працавалі поўны васьмігадзінны працоўны дзень без аплаты.

Даследаванні ў 18 краінах, праведзеныя Ipsos для «ААН-Жанчыны», паказваюць, што пасля пачатку пандэміі жанчыны сталі дадаткова ў сярэднім праводзіць 5,2 гадзіны ў дзень даглядаючы дзяцей. У агульным гэта прыкладна 31 гадзіна на тыдзень. Для параўнання, для мужчын сярэдняя працягласць часу на догляд за дзецьмі павялічылася толькі на 3,5 гадзіны, ці каля 24 гадзін у тыдзень. 

«Калі мужчыны будуць выконваюць больш неаплатнай працы па догляду, стрэсу для жанчын будзе значна менш, у жанчын будзе больш часу для свайго прафесійнага развіцця, яны змогуць выйсці за рамкі састарэлых гендарных роляў. Было таксама даказана, што барацьба супраць гендарных стэрэатыпаў у сям’і і заахвочванне мужчын да пераасэнсавання сваёй мускуліннасці зніжае колькасць выпадкаў хатняга гвалту і дазваляе жанчынам пачувацца ў сябе дома ў большай бяспецы», — паведамляе артыкул на сайце «ААН-Жанчыны».

Кампанія «Look Beyond» не толькі рэалізуе сур’ёзныя палітычныя ініцыятывы, але і выкарыстоўвае гульнявыя стымулы, такія як міні-гульня з фільтрам Instagram, якая выпадковым чынам размяркоўвае хатнія абавязкі паміж партнёрамі.

Праграма «ЕС за гендарную роўнасць: разам супраць гендарных стэрэатыпаў і гендарнага гвалту» (2020-2023гг.) скіраваная на ўмацаванне роўных праў і магчымасцей для жанчын і мужчын праз змяненне стэрэатыпаў адносна гендарных роляў у грамадстве і пашырэнне ўдзелу мужчын у доглядзе за дзецьмі і хатніх абавязках.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,