Праграма EU4Energy ў супрацоўніцтве з EU NEIGHBOURS east запусціла новую інфармацыйна-асветніцкую кампанію для дзяцей пра чыстую энергетыку. Галоўны персанаж кампаніі – хамячок Озі ў новай серыі прыгодаў па выратаванні планеты ад кліматычнай катастрофы.
Новая кампанія прысвечаная аднаўляльным крыніцам энергіі і будзе доўжыцца з 5 па 30 чэрвеня 2023 года. У мінулагоднім коміксе першай серыі прыгодаў Озі “Лямпачка” гаворка ішла пра энергаашчаджэнне.
Другая серыя коміксу называецца “Шкляны глобус“і прысвечаная паглыбленню разумення дзецьмі аднаўляльных крыніцаў энергіі і важнасці для нашай планеты выкарыстання чыстай энергетыкі.
Комікс змяшчае простую інфармацыю пра аднаўляльныя крыніцы энергіі, такіх як энергія вады, ветру і сонца, і тлумачыць, як прыродныя з’явы могуць быць ператвораныя ў энергію.
У “Шкляным шары” хамячок Озі разам з сябрамі даведваецца пра змрочную будучыню, якая чакае іх маленькі гарадок. Каб прадухіліць набліжальную катастрофу, трэба знайсці новыя, зялёныя, спосабы выкарыстання энергіі. Героям кнігі ўдаецца змяніць свой лёс праз распаўсюд ведаў і дапамагу ўсім людзям змяніць спосабы энергаспажывання.
У дадатак да коміксу, EU NEIGHBORS east запускае кампанію ў сацыяльных сетках з удзелам хамячка Озі, якая будзе праходзіць адначасова з “Зялёным тыдням ЕС” і скіраваная на заагажаванне школьнікаў з дапамогай розных платформаў сацыяльных сетак і школьных імпрэзаў у краінах Усходняга партнёрства.
Комікс быў распрацаваны ў рамках “Фазы II праграмы EU4Energy – Садзейнічанне пераходу да чыстай энергетыкі ў краінах Усходняга партнёрства” (EU4Energy Programme Phase II – Promoting the Clean Energy Transition in the Eastern Partnership Countries), мэтай якой з’яўляецца падтрымка пераходу рэгіёну да чыстай энергетыкі і лібералізацыі яго энергетычных рынкаў.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,