Гадавіна Чарнобыля: агрэсіўныя дзеянні Расіі сур’ёзна павялічваюць рызыку новай ядзернай аварыі

Гадавіна Чарнобыля: агрэсіўныя дзеянні Расіі сур’ёзна павялічваюць рызыку новай ядзернай аварыі

27 красавіка, 2022

У гадавіну Чарнобыльскай аварыі 1986 года ЕС зноў выказвае сваю крайнюю занепакоенасць у сувязі з рызыкамі для ядзернай бяспекі, выкліканымі нядаўнімі дзеяннямі Расіі на Чарнобыльскай АЭС. Незаконная і неапраўданая агрэсія Расіі ва Украіне зноў ставіць пад пагрозу ядзерную бяспеку на нашым кантыненце, гаворыцца ў супольнай заяве, апублікаванай Высокім прадстаўніком ЕС Жазэпам Барэлем і Еўракамісарам па энэргетыцы Кадры Сімсанам.

Трыццаць шэсць гадоў таму аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі стала прычынай аднаго з самых жудасных ядзерных інцыдэнтаў у гісторыі. Гэтая доўгатрывалая трагедыя мела шырокамаштабныя наступствы ва Украіне, Беларусі, Расіі і ў іншых частках Еўропы. Яна выклікала пагібель людзей, чалавечыя пакуты, доўгатэрміновую шкоду здароўю, недахоп харчавання і забруджванне навакольнага асяроддзя”,- гаворыцца ў заяве. “Каля 350 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў моцна забруджаных раёнах, што спрычынілася да сацыяльных і эканамічных наступстваў, якія працягваюцца па сённяшні дзень”.

ЕС сёння глыбока занепакоены тым, што Расія нацэлілася на ўкраінскія ядзерныя аб’екты і акупавала іх, безразважна наносячы ім шкоду. Па словах Барэля і Сімсана, “незаконная акупацыя і перапыненне нармальнай працы, як блакаванне ратацыі персаналу, падрываюць бяспечную і надзейную эксплуатацыю атамных электрастанцыяў ва Украіне і значна павышаюць рызыку аварыі”.

Афіцыйныя асобы ЕС таксама заклікалі Маскву вярнуць кантроль над акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыяй украінскім уладам і ўстрымацца ад любых далейшых дзеянняў, накіраваных супраць ядзерных установак.

ЕС быў адным з першых, хто адрэагаваў на Чарнобыльскую катастрофу. Ён вылучыў 432 мільёны еўра на будаўніцтва новага бяспечнага саркафагу на Чарнобыльскай АЭС, а таксама крэдыты на суму 600 мільёнаў еўра сумесна з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця для комплекснай праграмы павышэння бяспекі Украіны з мэтай павышэння бяспекі іншых атамных электрастанцыяў ва Украіне.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,