Еўрапейскі Cаюз запускае новую праграму EU for Integrity («ЕС за сумленнасць»), каб падтрымаць краіны Усходняга партнёрства ў рэформах і барацьбе з карупцыяй. Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца анлайн 20 мая.
Трохгадовую праграму фінансуе Еўрапейскі Саюз і рэалізуе Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і партнёрства «Адкрыты ўрад» (OGP).
У дыскусіі пра рэформы адкрытага ўрада ва Усходнім партнёрстве возьмуць удзел высокапастаўленыя прадстаўнікі ЕС, АЭСР, “Адкрытага ўрада”, уладаў краін і арганізацый грамадзянскай супольнасці. На мерапрыемства могуць зарэгістравацца ўсе ахвотныя.
Вяршэнства закона, эфектыўныя дэмакратычныя інстытуты і актыўная грамадзянская супольнасць – гэта ключавыя элементы дэмакратычных пераўтварэнняў у краінах Усходняга партнёрства. EU for Integrity падтрымае дзяржавы УП у барацьбе з карупцыяй і ў выкананні антыкарупцыйнага заканадаўства, забяспечыўшы іх інструментамі кантролю ў гэтых сферах. Акрамя таго, EU for Integrity падтрымае ўрады і грамадзянскую супольнасць у рэалізацыі планаў дзеянняў, распрацаваных «Адкрытым урадам», па прасоўванні найважнейшых рэформаў.
Aдкрыццё праграмы адбудзецца 20 мая а 16-й гадзіне па цэнтральнаеўрапейскім часе ў Zoom. Мерапрыемства пройдзе на англійскай мове з рускім перакладам. Рэгістрацыя ўжо адкрытая.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,