ЕС зацвердзіў прыярытэты на 2024 год у сферы правоў чалавека
EU
26 студзеня, 2024

ЕС зацвердзіў прыярытэты на 2024 год у сферы правоў чалавека


22 студзеня Рада Еўрапейскага саюзу зацвердзіла заключэнні датычна прыярытэтаў ЕС на форумах ААН па правах чалавека на 2024 год. Рада пацвердзіла прыхільнасць ЕС правам чалавека, шматбаковаму падыходу і міжнароднай сістэме крымінальнага правасуддзя ў цяперашняй “нестабільнай міжнароднай сітуацыі, якая характарызуецца ўзброенымі канфліктамі, аўтарытарызмам, дэзынфармацыяй і процідзеяннем гендарнай роўнасці”.

Рада заявілі, што ЕС працягне адсочваць сітуацыю з парушэннем правоў чалавека і злоўжываннямі ў гэтай сферы, дзе б яны ні адбываліся. ЕС таксама мае намер “выступіць з шэрагам ініцыятываў на сёлетніх міжнародных форумах”. 

“Еўрапейскі саюз будзе падтрымліваць незалежныя расследаванні парушэнняў і злоўжыванняў правамі чалавека, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе Рады ЕС.

ЕС будзе працягваць заклікаць усе краіны адмяніць смяротнае пакаранне, далей прасоўваць Глабальны альянс за гандаль без катаванняў і разгледзіць далейшыя крокі па забароне гандлю таварамі, што выкарыстоўваюцца для смяротнага пакарання і катаванняў.

Акрамя таго, ЕС заклікае ўсе краіны забяспечыць належнае функцыянаванне дэмакратычных інстытутаў, змагацца з карупцыяй і падтрымліваць свабоду рэлігіі або перакананняў, а таксама свабоду выказвання меркаванняў.

Рада таксама заявіла, што ЕС будзе працягваць супрацоўнічаць з усімі рэгіёнамі свету, арганізацыямі і іншымі партнёрамі для абароны правоў чалавека.

Заключэнні Рады датычна прыярытэтаў ЕС на форумах ААН па правах чалавека зацвярджаюцца штогод.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,