ЕС выдзяляе дадатковыя 30 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў 
12 снежня, 2023

ЕС выдзяляе дадатковыя 30 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў 


10 снежня Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль абвясціў пра дадатковую фінансавую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў у памеры 30 мільёнаў еўра. Разам з гэтым траншам, сукупная дапамога ЕС беларускаму народу дасягне 140 мільёнаў еўра пачынаючы з 2020 года.

Сустракаючыся ў Бруселі з лідарам беларускіх дэмакратычных сілаў Святланай Ціханоўскай напярэдадні сустрэчы міністраў замежных справаў ЕС, Жазэп Барэль заявіў, што ЕС “[не] забывае Беларусь і яе народ”.

“Беларусь і яе народ у нашых думках – і не толькі сёння ўвечары. Насамрэч, мы цесна супрацоўнічаем і вельмі добра ведаем пра ўсё больш складаную сітуацыі ў краіне”, – зазначыў Жазэп Барэль.

Ён яшчэ раз пацвердзіў, што ЕС рашуча асуджае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу і ягоную падтрымку вайны Пуціна супраць Украіны.

Барэль таксама паведаміў, што ў панядзелак 11 снежня міністры замежных справаў ЕС сустрэнуцца з міністрамі краінаў Усходняга партнёрства: “Але крэсла для Беларусі зноў будзе пустым: бо мы не прызнаем тых, хто крадзе выбары і рэпрэсуе свой уласны народ. Менавіта гэта зрабіў Лукашэнка: ён скраў выбары і рэпрэсуе беларускі народ”. 

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,