Шэсць пераможцаў фотаконкурсу “Сямейныя сувязі” былі абвешчаныя 31 сакавіка на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў Тбілісі. Пераможцы з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны вяртаюцца дадому кожны з прызом у памеры 1000 еўра.
У рамках фінансаванага ЕС фотаконкурсу ад EUNEIGHBOURS EAST-FOTOFESTIWAL прымаліся серыі фотаздымкаў ад прафесійных фатографаў з шасці краін Усходняга партнёрства на тэму “Сямейныя сувязі”.
З больш чым 400 заявак журы з пяці вядомых міжнародных суддзяў склала шорт-ліст з трох фатографаў ад кожнай краіны, якія былі запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ў Тбіліскім музеі фатаграфіі і мультымедыяў, дзе іх фотарэпартажы былі прадэманстраваныя на інтэрактыўным дысплеі.
Гаспадарамі ўрачыстай цырымоніі былі Павел Херчыньскі, амбасадар Еўрапейскага саюзу ў Грузіі, і Нестан Ніжарадзэ, сузаснавальнік Тбіліскага музею фатаграфіі і мультымедыяў. На ёй прысутнічалі мясцовыя знакамітасці, а таксама СМІ, блогеры і вядомыя асобы і з усяго рэгіёну.
Падчас уручэння ўзнагародаў, амбасадар Павел Херчыньскі зазначыў: “З дапамогай гэтага фотаконкурсу мы з гонарам дэманструем прыхільнасць ЕС развіццю культурнага абмену і папулярызацыі моцы фатаграфіі як інструменту разважанняў і зменаў. Тэма сям’і і сямейных сувязяў падкрэслівае важнасць нашых агульных каштоўнасцяў і тую ролю, якую грае сям’я ў фармаванні нашага грамадства. Віншуем усіх фатографаў з іх творчымі і натхняльнымі інтэрпрэтацыямі”.
Размова ішла пра асабістыя інтэрпрэтацыі тэмы “Сямейныя сувязі”: як сям’я звязвае нас з нашымі каранямі, культурай, традыцыямі, узаемадачыненнямі і будучыняй? Якія сувязі вызначаюць сям’ю і даюць нам адчуванне прыналежнасці адзін аднаму? Як гэтыя сувязі адаптуюцца да змяняльнага свету, тэхналогіяў, канфліктаў, любові і страт?
Працы-пераможцы падыходзілі да гэтых тэмаў з самых розных асабістых пазіцыяў.
Пераможцамі сталі:
Паша Крычко – Беларускія сувязі
Партрэты сямейных сувязяў беларусаў, вымушаных эміграваць у выніку падзеяў 2020 г.
Назік Арменакян – Мая вайна (фрагментарны досвед)
Маці перад усім: асабістая гісторыя фатографа, калі яе старэйшага сына мабілізавалі ў 2020 годзе.
Архан Азімаў – На дыстанцыі ад адукацыі
Погляд на жыццё і штодзённае змаганне дзяцей у аддаленай горнай вёсцы Азербайджану.
Натэла Грыгалашвілі – Апошнія дні грузінскіх качэўнікаў
Дакументальны праект, які даследуе жыццё сем’яў качэўнікаў у горнай Аджарыі.
Зрэз часу: узаемадачыненні паміж пакаленнямі вачыма адной сям’і, яе ўласнай.
Марыся Мяноўская – О, дзе ж ты, браце?
Фрагменты жыцця і памяці ў гарадскім гета: праект, прысвечаны яе брату
Конкурс быў арганізаваны праграмай EU NEIGHBOURS EASThttp://www.euneighbourseast.eu/ у партнёрстве з Fotofestiwal. Урачыстае ўручэнне ўзнагарод у Тбілісі было арганізаванае ў партнёрстве з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюзу ў Грузіі і Тбіліскім музеем фатаграфіі і мультымедыяў.
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,