ЕС сур’ёзна занепакоены пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Artur Widak via Reuters Connect
1 лістапада, 2023

ЕС сур’ёзна занепакоены пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі


Еўрапейскі саюз заявіў, што сур’ёзна занепакоены апошнім дакладам Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У ім гаворыцца пра парушэнні, якія параўнальныя са злачынствамі супраць чалавечнасці.

25 кастрычніка ў сваёй заяве ў рамках інтэрактыўнага дыялогу Генеральнай Асамблеі ААН па правах чалавека ў Беларусі ЕС падкрэсліў: “Мы сур’ёзна занепакоеныя ўсё большай інструменталізацыяй нацыянальнага заканадаўства з мэтай скарачэння грамадзянскай прасторы Беларусі і падаўлення любых крытычных галасоў, што падрабязна апісваецца ў Вашым дакладзе, і ў сувязі з гэтым мы асуджаем нядаўняе прызнанне праваабарончага цэнтра “Вясна” “экстрэмісцкім фармаваннем”, што азначае, што любы, хто працуе з арганізацыяй, можа быць прыцягнуты да адказнасці проста за тое, што ён там працуе”.

ЕС настойліва заклікае ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і затрыманых праваабаронцаў, у тым ліку ўсіх тых, хто асуджаны па палітычна матываваных абвінавачваннях у “экстрэмізме” або “тэрарызме”, і спыніць жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзянскай супольнасці. 

“ЕС поўны рашучасці палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне і працягне падтрымліваць беларускі народ у ягоным законным імкненні да дэмакратыі, у тым ліку праз падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ”, – гаворыцца ў заяве.

У заяве таксама адзначаецца, што цягам больш за паўтары гады ўлады Беларусі выступаюць як саўдзельнікі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны “насуперак волі пераважнай большасці беларускага народу”

“ЕС заклікае ўлады Беларусі спыніць сваю дапамогу ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны. Мы самым рашучым чынам асуджаем прымусовае перамяшчэнне Расіяй украінскіх дзяцей у раёнах, часова кантраляваных Расіяй, і іх дэпартацыю ў Расійскую Федэрацыю і Беларусь і настойліва заклікаем Беларусь неадкладна забяспечыць іх бяспечнае вяртанне”.

У заяве адзначаецца, што ў дакладзе апісваецца, як улады Беларусі наўмысна злоўжываюць заканадаўствам і захадамі па супрацьдзеянні тэрарызму і экстрэмізму з мэтай задушэння любога фактычнага або меркаванага іншадумства ў краіне і далейшага абмежавання куцай грамадзянскай прастору, дадаючы: “Мы асабліва занепакоеныя адменай прэзумпцыі невінаватасці і права на справядлівае судовае разбіральніцтва ў рамках заканадаўства па барацьбе з тэрарызмам”. 

Даведацца больш

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,