6 снежня, 2021

ЕС прыняў новы пакет санкцый супраць рэжыму ў Беларусі


2 снежня Савет пастанавіў накласці абмежавальныя меры яшчэ на 17 фізічных і 11 юрыдычных асобаў у святле сітуацыі ў Беларусі.

Гэтае рашэнне скіраванае супраць вядомых прадстаўнікоў судовай улады, уключаючы Вярхоўны суд, і Камітэт дзяржаўнага кантролю, а таксама на крыніцы прапаганды, якія садзейнічаюць далейшым рэпрэсіям у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі, незалежных СМІ і журналістаў.

Рашэнне скіраванае і супраць высокапастаўленых чыноўнікаў палітычнага апарату рэжыму Лукашэнкі, а таксама кампаніі (такія як авіякампанія «Белавія»), тураператараў і гасцініцы, якія дапамагалі стымуляваць і арганізоўваць незаконнае перасячэнне мяжы праз Беларусь у ЕС і такім чынам удзельнічалі ў інструменталізацыі міграцыі ў палітычных мэтах.

У цэлым абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Беларусі зараз распаўсюджваюцца на 183 фізічных і 26 юрыдычных асобаў. Актывы гэтых асобаў падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забараняецца прадастаўляць ім сродкі. Фізічныя асобы дадаткова падпадаюць пад дзеянне забароны на паездкі, якая не дазваляе ім уязджаць на тэрыторыю ЕС або перасякаць яе транзітам.

“ЕС гатовы падтрымаць мірны пераход да дэмакратыі з дапамогай розных інструментаў, у тым ліку ўсёабдымнага плану эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.  Мы таксама гатовыя прыняць далейшыя меры, у тым ліку супраць іншых эканамічных суб’ектаў, калі сітуацыя ў Беларусі не палепшыцца”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным Саветам ЕС.

 Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,