ЕС падвоіць сродкі на вайсковую падтрымку Украіны да 1 мільярда еўра

ЕС падвоіць сродкі на вайсковую падтрымку Украіны да 1 мільярда еўра

14 сакавіка, 2022

ЕС падвоіць сродкі на вайсковую падтрымку Украіны да 1 мільярда еўра, заявіў сёння Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.

Барэль сказаў, што дасягнуць згоды паміж 27 лідарамі ЕС, якія сабраліся ў Версалі, было нескладана: “Усе выдатна разумелі, што мы павінны … працягнуць ціск на Расію і павялічыць нашу вайсковую падтрымку Украіне. І вось, яшчэ 500 млн еўра“.

Ён сказаў, што лідары ЕС павінны былі падпісаць гэтае рашэнне сёння раніцай: “Я прапанаваў падвоіць наш унёсак, вылучыўшы яшчэ 500 млн еўра на вайсковае [абсталяванне] для ўкраінскіх узброеных сілаў і працягваць думаць пра дадатковыя санкцыі супраць алігархаў і расійскай эканомікі… І гэта будзе зроблена неадкладна”. Ён дадаў, што ў цяперашні момант падобныя рашэнні прымаюцца хутка.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,