ЕС і Рада Еўропы пацвярджаюць сваё непрыняцце смяротнага пакарання ў Еўрапейскі і Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання
EU
23 кастрычніка, 2023

ЕС і Рада Еўропы пацвярджаюць сваё непрыняцце смяротнага пакарання ў Еўрапейскі і Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання


З нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, Еўрапейскі саюз і Рада Еўропы зноў рашуча пацвярджаюць сваё безумоўнае непрыманне смяротнага пакарання “ва ўсіх выпадках і пры любых абставінах”, у тым ліку аднаўленне гэтай практыкі.

“Смяротнае пакаранне – гэта бесчалавечны і зневажальны від пакарання, які ўяўляе сабой крайняе адмаўленне чалавечай годнасці. Яно не здольнае выступаць у якасці фактару, які стрымлівае злачыннасць, і робіць судовыя памылкі незваротнымі”, – гаворыцца ў сумеснай заяве ЕС і Рады Еўропы.

Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня ўступлення ў сілу Пратакола № 13 да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека (ЕКПЧ), які датычыцца адмены пакарання смерцю пры любых абставінах. На дадзены момант яго ратыфікавалі 44 дзяржавы-чальцы Рады Еўропы. ЕС прывітаў ратыфікацыю Пратаколу № 13 Нацыянальным сходам Арменіі і яго падпісанне Азербайджанам. Ён заклікаў абедзве дзяржавы-чальцы аператыўна завяршыць працэс ратыфікацыі.

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе да гэтага часу прымяняецца смяротная кара. “ЕС і Рада Еўропы выказваюць шкадаванне наконт таго, што Беларусь другі раз за менш чым адзін год пашырыла сферу прымянення пакарання смерцю: на гэты раз – на дзяржаўную здраду з боку дзяржаўных служачых і вайскоўцаў”, – гаворыцца ў заяве.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,