ЕС адзначае Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі
Reuters
23 траўня, 2024

ЕС адзначае Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі


Сёння Еўрапейскі саюз адзначае Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.

З таго часу, як у траўні 2021 года ў турме загінуў палітычны зняволены, актывіст Вітольд Ашурак, у зняволенні памерлі яшчэ не менш як пяцёра палітычных вязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. “Іх несправядліва пераследавалі за палітычныя погляды і перакананні, ім не надавалі належнай медыцынскай дапамогі і догляду”, – гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля.

Паводле Барэля, сёння ў Беларусі па-ранейшаму каля 1400 палітычных вязняў. Сотні маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, інваліднасць, узрост за 60 гадоў ці псіхічныя разлады. “Іх утрымліваюць незаконна, падвяргаюць катаванням і жорсткаму абыходжанню, у тым ліку пазбаўляюць неабходнай медыцынскай дапамогі”, – падкрэсліў Жазэп Барэль.

Еўрапейскі саюз таксама асудзіў апошнюю хвалю рэйдаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія ў выгнанні працягваюць сваю дзейнасць у абарону свабоды. У спіс падазраваных па распачатай масавай крымінальнай справе супраць беларусаў замежжа ўнесены 104 асобы.

У гэты дзень салідарнасці ЕС патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікае ўлады выконваць міжнародныя забавязанні Беларусі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, забяспечваць доступ да належнай медыцынскай дапамогі без дыскрымінацыі.

ЕС працягне падтрымліваць усіх, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Даведацца больш

Прэс-рэліз 



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,