24 лістапада Еўрапейская камісія абвясціла прыём заявак у рамках конкурсу на Эразмус+ на 2022 год пасля прыняцця штогадовай праграмы працы на 2022 год.
Маючы павялічаны бюджэт у амаль у 3,9 мільярда еўра на наступны год, Эразмус+ працягне прадстаўляць магчымасці для навучання за мяжой, стажыявання, практыкі, абмену персаналам і праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва ў розных галінах адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, моладзі і спорту. У дадатак да агульнага конкурсу, гадавая праграма працы таксама змяшчае іншыя дзеянні, якія будуць распачатыя асобна, такія як Ініцыятыва еўрапейскіх універсітэтаў.
Дзякуючы сродкам з фондаў знешняй палітыкі ЕС, трэція краіны атрымаюць магчымасць удзельнічаць у мэтавых праектах і абменах, асабліва ў сферы прафесійнага навучання і падрыхтоўкі, а таксама спорту.
Любая дзяржаўная або прыватная ўстанова, якая дзейнічае ў сферы адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, моладзі і спорту, можа падаць заяўку на фінансаванне з дапамогай нацыянальных агенцтваў Эразмус+, што знаходзяцца ва ўсіх трэціх краінах, звязаных з праграмай, і Еўрапейскага выканаўчага агенцтва па адукацыі і культуры.
Падрабязныя ўмовы гэтага прыёму заявак, у тым ліку пералік прыярытэтаў, можна знайсці ў Кіраўніцтве па праграме Эразмус+ на 2022 год.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,