Еўрапейскі парламент умацоўвае супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі
7 траўня, 2024

Еўрапейскі парламент умацоўвае супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі


Старшыня Еўрапейскага парламенту Раберта Мецола і кіраўнічка Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская 3 траўня падпісалі ліст аб намерах актывізаваць супрацоўніцтва паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Цырымонія падпісання адбылася ў бюро Еўрапарламенту ў Валеце.

“Гэта моцны сігнал рашучасці нашага парламенту ўмацоўваць нашы сувязі, выказваць сваю падтрымку дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі ў іх барацьбе за свабодную, незалежную і дэмакратычную краіну”, – сказала Раберта Мецола.

Перад цырымоніяй Раберта Мецола і Святлана Ціханоўская правялі сустрэчу, падчас якой абмеркавалі патрэбу цвёрдай пазіцыі і салідарнасці дэмакратычнага свету з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

“Беларусь не павінна стаць забытым кутком Еўропы”, – сказала Старшыня Мецола.

Святлана Ціханоўская падзякавала Старшыню і дэпутатаў Еўрапарламенту за практычную і адрасную падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

Абедзве лідаркі заклікалі да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Даведацца больш

Прэс-рэліз 



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,