Еўрапейская камісія апублікавала новы інтэрактыўны даведнік, у якім адлюстраванае ўсё фінансаванне, даступнае на ўзроўні ЕС для культурнага і творчага сектараў у 2021-2027 гадах.
Даведнік па фінансаванні CulturEU ахоплівае магчымасці, звязаныя з флагманскімі праграмамі Еўрапейскай камісіі “Крэатыўная Еўропа”, “Гарызонт Еўропа”, “Эразмус+”, “Еўрапейскі корпус салідарнасці”, “Глабальная Еўропа – Фінансавы інструмент суседства, развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва (ІСРМС) і іншымі.
Можна знайсці адпаведную магчымасць фінансавання ў залежнасці ад сектару, у якім вы працуеце, тыпу арганізацыі і падтрымкі, якую вы шукаеце.
Даведнік па фінансаванні CulturEU таксама змяшчае шэраг натхняльных прыкладаў праектаў, якія ўжо атрымалі фінансаванне ад ЕС у перыяд з 2014 па 2020 год. Напрыклад, Цэнтры інавацыяў і прадпрымальніцтва для пераўтварэння гістарычных гарадскіх кварталаў з удзелам Украіны.
Даведнік па фінансаванні таксама даступны для спампоўвання ў выглядзе брашуры.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,