Сёння ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да яшчэ 38 фізічных і 3 юрыдычных асобаў у Беларусі. Ён таксама пашырыў забарону на экспарт агнястрэльнай зброі, а таксама ў дачыненні да сфераў авіяцыі ды космасу.
Мы прынялі новыя санкцыі ў адказ на сістэматычныя, шырока распаўсюджаныя і грубыя парушэнні правоў чалавека і жорсткія рэпрэсіі супраць усіх слаёў беларускага грамадства, якія працягвае ажыццяўляць нелегітымны рэжым Лукашэнкі”, заявіў Жазэп Барэль, Высокі прадстаўнік па замежных справах і
палітыцы бяспекі.
У святле пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ЕС прыняў новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да 38 фізічных і 3 юрыдычных асобаў з Беларусі, якія нясуць адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, садзейнічаюць рэпрэсіям супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, а таксама ў дачыненні да тых, хто атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго.
У санкцыйны спіс уключаныя службовыя асобы пенітэнцыярных установаў, адказныя за катаванні і жорсткае абыходжанне са зняволенымі, у тым ліку палітычнымі, вядомыя прапагандысты, а таксама прадстаўнікі судовай галіны, якія ўдзельнічаюць у крымінальным пераследзе дэмакратычных апанентаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў і вынясенні ім прысудаў.
Санкцыі таксама накіраваныя супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, якія прымаюць меры супраць супрацоўнікаў або звальняюць іх за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і забастоўках. Нафтахімічны канцэрн «Белнафтахім», які кантралюецца дзяржавай, таксама ўнесены ў спіс як адна са стратэгічных кампаніяў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.
Агулам абмежавальныя захады ЕС у адносінах да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца на 233 фізічныя асобы і 37 юрыдычных асобаў. Актывы згаданых асобаў падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забараняецца прадстаўляць ім сродкі. На фізічныя асобы таксама распаўсюджваецца забарона на паездкі, што з’яўляецца перашкодай для іх уезду на тэрыторыю ЕС альбо транзіту праз яе.
Акрамя таго, у адказ на тое, што Беларусь працягвае быць задзейнічаная ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, ЕС увёў адрасныя абмежавальныя меры, а менавіта:
У адносінах да Беларусі таксама працягваюць дзейнічаць абмежаванні ў сферах фінансаў, гандлю, энергетыкі, транспарту і іншых галінах.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,