Беларусь: ЕС прапануе ўнесці ў чорны спіс транспартных аператараў, якія маюць дачыненне да садзейнічання кантрабандзе або гандлю людзьмі
26 лістапада, 2021

Беларусь: ЕС прапануе ўнесці ў чорны спіс транспартных аператараў, якія маюць дачыненне да садзейнічання кантрабандзе або гандлю людзьмі


23 лістапада Еўрапейская камісія прапанавала новыя юрыдычныя рамкі, якія дазваляюць ЕЗ прымаць абмежавальныя захады ў дачыненні да транспартных аператараў. Дзякуючы гэтаму ў ЕС з’яўляюцца адпаведныя інструменты для рэагавання на спансараваную дзяржавай інструменталізацыю людзей на знешняй мяжы ЕС з Беларуссю.

Гэта прапанова тычыцца аператараў любога віду транспарту (наземнага, паветранага, унутранага воднага і марскога), якія займаюцца або садзейнічаюць кантрабандзе або гандлі людзьмі ў Еўрапейскі саюз. Прынятыя меры будуць прапарцыйнымі і вызначаюцца ў кожным канкрэтным выпадку.

Такія меры могуць уключаць абмежаванне аперацый на рынку ЕС, прыпыненне дзеяння ліцэнзій або дазволаў, прыпыненне правоў на дазапраўку або тэхнічнае абслугоўванне на тэрыторыі ЕС, а таксама забарона на транзіт або палёты над ЕС, тэхнічныя прыпынкі або заход у парты ЕС.

Каментуючы гэтую прапанову, Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што цынічны шантаж з боку рэжыму Лукашэнкі меў адваротны эфект:”..Уся Еўропа адзіная ў салідарнасці з Літвой, Польшчай і Латвіяй у гэтым пытанні. І Еўропа дзейнічае ў чатырох кірунках: гуманітарная дапамога; дыпламатычная праца з краінамі паходжання; санкцыі супраць людзей і арганізацый у Беларусі і санкцыі супраць транспартных аператараў, якія спрыяюць гандлю людзьмі і кантрабандзе; абарона мяжы”. Яна дадала, што ЕС знаходзіцца ў працэсе каардынацыі сваіх санкцый са Злучанымі Штатамі, Канадай і Вялікабрытаніяй.

Жазэп Барэль, Высокі прадстаўнік ЕС, таксама пракаментаваў сітуацыю: “Калі Лукашэнка хацеў учыніць на нас ціск, каб прымусіць нас адмяніць санкцыі, я думаю, што ён прайграў сваю гульню, бо тое, што ён атрымаў, – гэта новы раўнд санкцый. І цяпер яму давядзецца ўкласціся і паклапаціцца пра гэтых людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, каб забяспечыць ім годнае абыходжанне і, па магчымасці, вяртанне дадому”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Беларусь: ЕС выдзяляе 700 000 еўра на гуманітарную дапамогу ўразлівым людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі на мяжы

Беларусь: ЕС пашырае рамкі прымянення санкцый, каб супрацьстаяць гібрыдным атакам і інструменталізацыі мігрантаў



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,