Еўрапейскі Cаюз актыўна дапамагае развівацца новым кампаніям, асабліва, калі яны належаць жанчынам. Шматлікія праграмы разлічаныя на жанчын з рэгіёнаў, якія не мелі папярэдняга досведу вядзення бізнесу.
Вось некалькі прыкладаў даступнай падтрымкі:
Праграма Mayors for Economic Growth разам з мясцовымі ўладамі развівае эканоміку рэгіёнаў і стварае працоўныя месцы. У Беларусі ў гэтай праграме ўдзельнічаюць дзясяткі мясцовых адміністрацый. У трох з іх ужо запушчаныя пілотныя праекты, якія прапануюць навучанне і дапамогу ў развіцці бізнесу.
Праекты рэалізуюцца ў Глыбоцкім раёне, Слаўгарадзе і ў Брагінскім раёне.
У 2019 годзе запушчаны новы праект стварэння і пашырэння магчымасцей працаўладкавання на мясцовым узроўні. Праект “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” працуе ў 12 пілотных раёнах: Браслаў і Орша (Віцебская вобласць), Хоцімск і Быхаў (Магілёўская вобласць), Жлобін, Хойнікі і Брагін (Гомельская вобласць), Бяроза і Кобрын (Брэсцкая вобласць), Ліда (Гродзенская вобласць), Маладзечна і Барысаў (Мінская вобласць). Яго мэта – дапамагаць малому бізнесу і прадпрымальнікам, а таксама стварыць інкубатары і распрацаваць сістэму мікрафінансавання для МСП і сацыяльных прадпрыемстваў.
Для маладых жанчын, асабліва з малазабяспечаных сем’яў, два праекты EU4Youth – “Ад працаўладкавання да стабільнасці” і “Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання” – забяспечваюць навучанне прадпрымальніцтву і настаўніцтва. З 2018 па 2020 гады 2,217 маладых жанчын з Беларусі ўзялі ўдзел ў трэнінгах і семінарах у рамках праектаў EU4Youth, а 43 сталі самазанятымі пасля атрымання падтрымкі.
Калі вы жывяце ў рэгіёне даліны ракі Ясельда, фінансаваны ЕС праект (Ландшафтна-арыентаванае развіццё сельскіх тэрыторый даліны ракі Ясельда пры ўдзеле мясцовага насельніцтва) падтрымлівае ініцыятывы ў сферы ўстойлівага развіцця ад жыхароў гэтага рэгіёну, а 8 мясцовых клубаў развіцця прапануюць падтрымку ў развіцці бізнесу і павышэнні кваліфікацыі.
Усе пералічаныя вышэй праекты прапануюць навучанне і кансультацыі, якія дапамогуць знайсці крыніцы фінансавання, а ў большасці выпадкаў – аформіць заяўку на грант. Некаторыя праекты нават выдаюць гранты: Праект “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” прапануе гранты на перыяд да 2022 года і толькі што зрабіў абвестку пра конкурс грантаў у падтрымку прадпрымальніцтва памерам да 25000 долараў, адкрыты да 30 сакавіка 2021 года.
Праект EU4Youth “Ад працаўладкавання да стабільнасці” прадугледжвае фінансаванне самых цікавых бізнес-ідэй па выніках удзелу ў трэнінгу для маладых прадпрымальнікаў.
Напрыклад, Вольга Каляга і Мілана Леановіч атрымалі гранты на рэалізацыю праектаў, якія яны распрацавалі проста на курсах.
Калі ў вас ужо ёсць бізнес і вы хочаце далей развівацца, фінансаванне (і навучанне) даступнае праз шэраг праграм у рамках ініцыятывы EU4Business, якая акумулюе падтрымку ЕС на карысць развіцця прыватнага сектара па ўсёй Беларусі.
Звярніце ўвагу на праграму ЕБРР Women in Business. Яна дае крэдыты, праводзіць трэнінгі і кансультуе кампаніі, якімі кіруюць жанчыны. Мясцовыя партнёры праграмы – IdeaBank, BNB Bank і Belinvest Bank – прапаноўваюць мэтавае фінансаванне, каб спрыяць прадпрымальніцам з дапамогай прадуктаў, якія спецыяльна адпавядаюць патрэбам узначаленых жанчынамі МСП. У рамках праграмы можна таксама скарыстацца персанальным анлайн-інструментам Business Lens, каб ацаніць, на якую падтрымку разлічваць.
Фінансаванне ЕС таксама можна атрымаць ад European Fund for South East Europe (EFSE) праз мясцовых партнёраў “БНБ-Банк” і “Белінвестбанк” (сярэдні памер крэдыту 22 тысячы еўра), адкрытае ў тым ліку і для самых дробных кампаній (у штаце якіх менш за 10 супрацоўнікаў) у такіх сферах, як сельская гаспадарка, прамысловасць, гандаль і паслугі.
Праграма Advice for Small Businesses таксама прапануе бясплатныя кансультацыі па стратэгіі развіцця, маркетынгу, вытворчасці, кіраванні якасцю, энергаэфектыўнасці, фінансавым менеджменце і інш. Наведайце вэб-сайт ЕБРР, каб даведацца, як падаць заяўку.
Калі ваша кампанія працуе ў тэкстыльнай або швейнай прамысловасці, праект Ready to Trade дапаможа з кансультацыяй і падкажа, як выйсці на рынак.
Вядома, ужо многія.
У 2019 годзе 62 прадпрымальніцы з Беларусі атрымалі крэдыты на агульную суму большую за 2,8 млн еўра ў рамках праграм ЕС па падтрымцы МСП, а 23 атрымалі гранты на суму амаль 16800 еўра. Яшчэ 286 жанчын скарысталіся кансультацыйнымі паслугамі. У падтрыманых кампаній гандлёвы зварот вырас амаль на 16 мільёнаў еўра, а ў выніку падтрымкі было створана 1186 новых працоўных месцаў.
Напрыклад:
Кацярыне Глушэц новы Цэнтр пашырэння і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый дапамог ператварыць яе ідэю ў бізнес-план. Гэты Цэнтр быў створаны ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў рамках ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост» (Mayors for Economic Growth).
Людміла Чабатар, Тамара Цвярдоўская і Галіна Ермакова ў Слаўгарадскім раёне развіваюць свае невялікія турыстычныя кампаніі з рознай спецыялізацыяй – традыцыйная кухня, выраб сыру і пчалярства. Яны атрымалі дапамогу ЕС у рамках праекта рэгіянальнага развіцця, які падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы і культурную спадчыну.
Святлана Серыкава і яе муж Андрэй пачыналі з малога – у 2009 годзе адкрылі фабрыку па пашыве ніжняй бялізны. Але пасля яны вырашылі развіваць бізнес. Яны скарысталіся кансультацыямі EU4Business па пытаннях брэндынгу і маркетынгу. У выніку яны пашырылі асартымент ад ніжняй бялізны да адзення, падвоілі экспарт і павялічылі абарот на 87%.
Праекты EU4Youth Aд працаўладкавання да стабільнасці (EY4Youth Employability and Stability) і Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання дапамагаюць удасканаліць прадпрымальніцкія навыкі асобам да 35 гадоў, асабліва ў менш заможных рэгіёнах Беларусі.
Маладзейшым за 30 гадоў ЕС прапануе выдатныя магчымасці ў рамках сваіх моладзевых праграм Erasmus+. Вы можаце далучыцца амаль да 3500 маладых беларусаў, якія ўжо атрымалі новыя навыкі і назапасілі каштоўны досвед, дзякуючы ўдзелу ў моладзевых праектах або валанцёрскай працы за мяжой у рамках Еўрапейскага корпуса салідарнасці.
Зайдзіце на вэб-сайт праграмы «Мэры за эканамічны рост» і даведайцеся, ці ўваходзіць ваш горад у лік падпісантаў і што робяць мясцовыя ўлады, каб побач з вамі з’яўлялася больш працоўных месцаў і развіваўся бізнес.
Праграму падтрымкі мясцовага эканамічнага развіцця рэалізуе офіс ПРААН у Беларусі – падпішыцеся на старонку праграмы ў Facebook, каб быць у курсе навін, магчымасцей і кантактаў.
Калі ў вас ужо ёсць свой бізнес і вы хочаце яго развіць, даведайцеся, якія магчымасці навучання і фінансавання даступныя па лініі EU4Business in Belarus. Вэб-сайт змяшчае ўсеабдымную інфармацыю пра крэдыты і гранты, а таксама паслугі па развіцці бізнесу. Існуе таксама Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі пра COVID-19, дзе вы можаце даведацца, якія захады робіць ЕС, каб дапамагчы малому бізнесу Беларусі спраўляцца з крызісам.
Праекты EU4Youth рэалізуюць SOS Дзіцячыя вёскі ў Беларусі (“Ад працаўладкавання да стабільнасці”) і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (“Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання”) і “Беларускі зялёны крыж” (“Школьны сад для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва”).
Па пытаннях адукацыі і падтрымкі моладзі звяртайцеся ў нацыянальны офіс Erasmus+ у Беларусі.
А таксама заставайцеся ў курсе ўсіх навін пра магчымасці фінансавання ад ЕС, падпісаўшыся на старонку Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ў Facebook.
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,