Парадак дня Усходняга партнёрства па аднаўленні, устойлівасці і рэформах падмацаваны амбітным інвестыцыйна-эканамічным планам. На працягу наступных пяці гадоў гэты план дазволіць мабілізаваць 2,3 мільярда еўра з бюджэту ЕС у выглядзе грантаў, субсідый і гарантый для стымулявання працоўных месцаў і эканамічнага росту, падтрымкі ўзаемасувязі і пераходу да зялёных і лічбавых тэхналогій.
Але гэта толькі адпраўны пункт: падтрымка ЕС у рамках інвестыцыйна-эканамічнага плана павінна спрыяць далейшым дзяржаўным і прыватным інвестыцыям шляхам аб’яднання намаганняў ЕС, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў, а таксама ўстановаў па фінансаванні развіцця дзяржаваў-членаў ЕС, нацыянальных, рэгіянальных і мясцовых уладаў краін-партнёраў, муніцыпалітэтаў, дзе гэта дарэчы, і прыватных інвестараў. Такім чынам, чакаецца, што план прыцягне да 17 мільярдаў еўра дзяржаўных і прыватных інвестыцый для падтрымкі аднаўлення пасля пандэміі.
План будзе аб’ядноўваць дзеянні, што будуць ажыццяўляцца на мясцовым, нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, і будзе адаптаваны да канкрэтных патрэбаў кожнай краіны-партнёра.
Інвестыцыйна-эканамічны план ляжыць у аснове Інвестыцыйнага кампанента прыярытэтаў Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года , які падтрымлівае сацыяльна-эканамічнае аднаўленне пасля COVID 19 і мае на мэце больш эфектыўнае аднаўленне за кошт паскарэння пераходу да зялёных і лічбавых тэхналогій.
Аднак гэтыя інвестыцыі павінны спалучацца з выразным прагрэсам у сферы судовай рэформы, рэформы дзяржаўнага кіравання і правоў чалавека. Кампанент “Належнае кіраванне” прадугледжвае падтрымку дэмакратыі, правоў чалавека, рэформаў у сферы вяршэнства права, падтрымку барацьбы з карупцыяй, забеспячэнне гендарнай роўнасці, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ – усё гэта належыць да асноўных каштоўнасцяў Еўрапейскага саюза, што ляжаць у аснове моцнага грамадства, павернутага тварам да сваіх грамадзянаў.
Пераўтварэнне эканомік Усходняга партнёрства, каб зрабіць іх больш устойлівымі і інтэграванымі, стала яшчэ больш актуальным у кантэксце аднаўлення пасля каранавірусу.
У адпаведнасці з доўгатэрміновымі палітычнымі мэтамі Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года інвестыцыі будуць сканцэнтраваныя ў наступных асноўных сферах:
Аднак для таго, каб такія інвестыцыі былі эфектыўнымі і спрыялі ўстойліваму развіццю, неабходна палепшыць палітыку і нарматыўна-прававую базу Падтрымка ЕС базуецца на падыходзе абумоўленасці і стымулявання – інвестыцыі павінны ісці разам з відавочным прагрэсам у сферы судовай рэформы, рэформы дзяржаўнага кіравання і правоў чалавека.
Вы дакладна адчуеце розніцу. Інвестыцыйна-эканамічны план складаецца з пяці флагманскіх ініцыятываў для кожнай з краін-партнёраў. Гэта канкрэтныя праекты, якія акажуць непасрэдны ўплыў на людзей і бізнес на месцах.
Вы дакладна адчуеце розніцу. Інвестыцыйна-эканамічны план складаецца з пяці флагманскіх ініцыятываў для кожнай з краін-партнёраў. Гэта канкрэтныя праекты, якія акажуць непасрэдны ўплыў на людзей і бізнес на месцах.
Хоць дадзены план з’яўляецца ключавой часткай падтрымкі ад Еўрапейскага саюза ў аднаўленні пасля пандэміі COVID-19, ён скіраваны на дасягненне гэтай мэты шляхам прасоўвання стратэгічных інтарэсаў кожнай краіны, падтрымкі доўгатэрміновай устойлівасці ды канкурэнтаздольнасці і забеспячэння адчувальнай карысці. Таму флагманскія кірункі былі вызначаныя сумесна з краінамі-партнёрамі з улікам іх уласных прыярытэтаў, патрэбаў і амбіцый.
У Беларусі назіраецца беспрэцэдэнтная мабілізацыя на базавым узроўні пасля сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у жніўні 2020 года. ЕС падтрымлівае барацьбу народа за дэмакратычныя правы і, у выпадку пераходу да дэмакратыі, гатовы падтрымаць Беларусь у рамках усёабдымнага эканамічнага плану ў памеры 3 мільярдаў еўра, які ўключае падтрымку МСП, транспартных і гандлёвых сувязяў, падвойнага пераходу да лічбавай і зялёнай эканомікі і будавання падмурку для ўстойлівай свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
Прапанаваная падтрымка абумоўленая выбарам на карысць пераходу да дэмакратыі. У выпадку, калі гэта адбудзецца, ЕС падтрымае Беларусь з дапамогай наступных пяці флагманскіх ініцыятываў:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,