Ёсць два важныя адрозненні. Сам курс накіраваны на разуменне ўладкавання ЕС, яго інстытутаў, культуры, каштоўнасцей, міжнароднай і ўнутранай палітыкі.
Двухгадовая праграма “Міжнароднага бакалаўрыяту” (IB) уключае ў сябе курсы гуманітарных навук, еўрапейскіх моў і літаратуры, мастацтва і гісторыі. Акрамя заняткаў вучні наведваюць канферэнцыі і мерапрыемствы, звязаныя з ЕС. “Міжнародны бакалаўрыят” – гэта таксама адмысловая методыка навучання з фокусам на этыку, логіку, развіццё крытычнага і незалежнага мыслення.
Еўрапейская школа Усходняга партнёрства дае ўнікальны досвед навучання ў інтэрнацыянальным асяроддзі вучняў з розных культур.
У цэлым, Еўрапейская школа Усходняга партнёрства – гэта выдатная магчымасць атрымаць адукацыю, якая падрыхтуе да выклікаў глабальнага свету, а таксама атрымаць IB-дыплом – дакумент міжнароднага ўзору.
Так, калі табе 16-17 гадоў і ты – грамадзянін Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова або Украіны і пастаянна жывеш у гэтых краінах. Колькасць месцаў абмежаваная – усяго 20 на год, таму неабходна прайсці конкурсны адбор.
Акрамя таго, калі ты з’ехаў з Беларусі пасля пратэстаў у жніўні 2020 года, то таксама можаш падаць заяўку.
Крытэры для падачы заявак: быць вучнем сярэдняй школы ў адной з шасці краінаў (10 клас для Беларусі і Грузіі і 9-10 класы для іншых краінаў) і мець добрую паспяховасць.Таксама неабходна прадэманстраваць веданне англійскай мовы на ўзроўні B2 і вышэй.
Працэс падачы заявак на 2023/2024 навучальны год праходзіць у тры этапы:
Адбор ажыццяўляецца кваліфікаванай камісіяй з выкарыстаннем аб’ектыўных і празрыстых метадаў падліку балаў. Падчас сумоўя, прыёмная камісія будзе надаваць вялікую ўвагу матывацыі вучняў, іх адкрытасці да іншых культураў і цікавасці да еўрапейскіх справаў.
Працэс падачы заяўкі з’яўляецца бясплатным.
Не. Калі цябе адабралі, ты атрымаеш паўнавартасную стыпендыю, фінансаваную Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя пакрывае аплату за навучанне, пражыванне, харчаванне ў школе, квіткі дадому з Тбілісі і назад на час канікул чатыры разы на год, усе навучальныя матэрыялы і рэсурсы, неабходныя для вучобы (уключаючы кнігі, камп’ютар і смартфоны на час навучання), а таксама медыцынскую страхоўку. Атрымліваецца, калі цябе прынялі ў школу Усходняга партнёрства, дык цэлыя два гады навучання будуць для цябе абсалютна бясплатнымі – твая стыпендыя будзе аўтаматычна падоўжаная на другі год вучобы.
Калі ты хочаш вучыцца за мяжой, “Міжнародны бакалаўрыят” – гэта добры плюс пры паступленні. Гэты дыплом прызнаецца больш чым двума тысячамі ўніверсітэтаў у 75 краінах. У кожнага ўніверсітэта правілы прызнання дыпломаў розныя. Некаторыя ўніверсітэты актыўна набіраюць студэнтаў з гэтым дыпломам, некаторыя ўлічваюць балі IB-дыплома пры паступленні, а некаторыя даюць студэнтам з “Міжнародным бакалаўрыятам” спецыяльныя стыпендыі.
Гэтыя дыпломы цалкам прызнаюцца ў Грузіі і прымаюцца ВНУ Арменіі. Школы “Міжнароднага бакалаўрыяту” таксама акрэдытаваныя ў Азербайджане і ва Украіне. Шэраг універсітэтаў краін Усходняга партнёрства прымае на навучанне студэнтаў з дыпломам “Міжнароднага бакалаўрыяту”. У любым выпадку, усе вучні, якія завяршаюць навучанне па стыпендыяльнай праграме, могуць падаць свой дыплом у адпаведныя дзяржаўныя ведамствы, каб атрымаць дыплом аб сярэдняй адукацыі нацыянальнага ўзору.
Ты можаш зайсці на сайт і знайсці падрабязную інфармацыю пра праграму навучання і пра тое, як паступіць у школу. Паглядзі спіс часта задаваных пытанняў пра стыпендыяльную праграму, дзе ёсць адказы на пытанні пра стыпендыі, праграму “Міжнароднага бакалаўрыяту” і штодзённае жыцце ў школе. На сайце www.ibo.org можна знайсці інфармацыю пра ўніверсітэты, якія прымаюць абітурыентаў з IB-дыпломамі.
Прачытай гісторыі вучняў школы з шасці краін Усходняга партнёрства.