10 гадоў Усходняму партнёрству — добрая нагода даведацца што гэта значыць для Беларусі

2 траўня, 2019

  • Што такое Усходняе партнёрства? Ці азначае гэта сяброўства ў ЕС?
  • Навошта ЕС гэта партнёрства? Чаму ЕС траціць грошы сваіх падаткаплацельшчыкаў на дапамогу іншым краінам?
  • Ок, навошта ЕС ўкладвае грошы зразумела. Але як гэта кантралюецца? Куды ідуць гэтыя сродкі і якім чынам яны выдаткоўваюцца?
  • Так у чым канкрэтная карысць для Беларусі?
  • А ў чым карысць для мяне?
  • Гэта цікавыя гісторыі. А як сачыць за магчымасцямі? Як знайсці тое, што магло б быць карысным для мяне?
  • Дзесяць гадоў супрацоўніцтва з ЕС — што далей?
Картка %1 з %2

Што такое Усходняе партнёрства? Ці азначае гэта сяброўства ў ЕС?

Усходняе партнёрства аб’ядноўвае ЕС, яго краіны-члены і Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Рэспубліку Малдова і Украіну. Апошнія дзесяць год партнёры разам працавалі над стварэннем агульнай прасторы дэмакратыі, дабрабыту і стабільнасці.

У паўсядзённым жыцці гэта азначае больш моцную эканоміку, больш моцныя дзяржаўныя структуры і вышэйшы давер да іх, больш чыстае навакольнае асяроддзе, бяспечнае і ўстойлівае энергазабеспячэнне, магчымасці для ўсяго грамадства і асабліва для моладзі: па вялікім рахунку, гэта азначае лепшую якасць жыцця для ўсіх.

Усходняе партнёрства не азначае сяброўства ў ЕС, але яно дапамагае пабудаваць больш цесныя адносіны з Еўрапейскім саюзам у той ступені, у якой кожная з краін гэтага хоча.

 

Навошта ЕС гэта партнёрства? Чаму ЕС траціць грошы сваіх падаткаплацельшчыкаў на дапамогу іншым краінам?

Выгада Еўрапейскага саюза абсалютна ясная: надзейныя, бяспечныя і заможныя суседзі – залог трываласці, бяспекі і дабрабыту самога ЕС. Як сказаў камісар Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства Ёханэс Хан,  «мы павінны экспартаваць стабільнасць… каб не імпартаваць нестабільнасць».

У той жа час Усходняе партнёрства адкрывае доступ на новых рынкаў і да новых спажыўцоў, падтрымліваючы гандлёвыя магчымасці для абодвух бакоў. Партнёрства адкрывае новыя магчымасці для турызму, а таксама для моладзі — як беларускай, так і еўрапейскай — абменьвацца вопытам, падарожнічаць і камунікаваць.

Такім чынам, больш моцная Беларусь — гэта і больш моцны Еўрапейскі саюз.

Ок, навошта ЕС ўкладвае грошы зразумела. Але як гэта кантралюецца? Куды ідуць гэтыя сродкі і якім чынам яны выдаткоўваюцца?

Фонды ЕС як унутраныя, так і знешнія — прадмет строгага кантролю і справаздачнасці з боку Еўрапейскай камісіі. Працэдуры кантролю і аўдыту працуюць такім чынам, каб можна было максімальна дакладна ацаніць карысць ад праектаў, якія фінансуюцца. Акрамя таго, фінансавы аўдыт кантралюе ці грошы выдаткаваныя  належным чынам.

Барацьба з карупцыяй — адна з галоўных задач супрацоўніцтва ЕС з краінамі-партнёрамі. Таму многія праекты ЕС як раз і накіраваны на ўмацаванне прававой сістэмы, павышэнне празрыстасці і эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання.  Паспяховае інвеставанне еўрапейскіх сродкаў спрыяе ўмацаванню эканомікі і грамадства ў кожнай з краін, што ў сваю чаргу з’яўляецца гарантыяй таго, што як беларусы, так і еўрапейцы могуць у поўнай меры карыстацца ўсімі перавагамі больш цеснага супрацоўніцтва.

Так у чым канкрэтная карысць для Беларусі?

ЕС з’яўляецца 2-м гандлёвым партнёрам Беларусі, на долю якога прыпадае амаль трэць агульнага аб’ёму гандлю, і тавараабарот расце, павялічыўшыся на 19 % у 2017 годзе. Амаль 4,500 кампаній у Беларусі скарысталіся крэдытамі, трэнінгамі і кансультацыямі пры падтрымцы ЕС, што прывяло да стварэння 4,000 новых працоўных месцаў. Дзякуючы падтрымцы ЕС беларусы дыхаюць больш чыстым паветрам, таму што ЕС падтрымлівае намаганні дзяржаўных органаў па паляпшэнні якасці паветра ў Беларусі.

Тысячы беларусаў падарожнічаюць у Еўропу і прымаюць удзел у абменах, падтрыманых ЕС: амаль 3,000  студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэтаў атрымалі магчымасць вучыцца або выкладаць у краінах ЕС з 2009 г. ў рамках праграмы Erasmus+, а больш за 3,400 маладых беларусаў сталі ўдзельнікамі моладзевых абменаў, валанцёрскіх і іншых праектаў. Яшчэ 3,200 чалавек прынялі ўдзел у кароткатэрміновых прафесійных абменах у рамках праграмы ЕС MOST. А яшчэ, паездкі і абмены неўзабаве могуць стаць яшчэ прасцей, паколькі вядуцца перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму.

А ў чым карысць для мяне?

Усе магчымасці, якія дае Усходняе партнёрства, даступныя для кожнага беларуса. Вось некалькі прыкладаў. 25-гадовая Іна Сумская з Баранавіч год таму паехала ў Партугалію валанцёрам, яна працавала з дзецьмі, і цяпер шкадуе толькі аб адным, «што не зрабіла гэтага раней». Або прыклад такіх жанчын, як Наташа і Саша і іх дзяцей, якія здолелі пазбегнуць гвалту ў сям’і дзякуючы прытулку для жанчын у Магілёве, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Футбольны трэнер Аляксандр Кушнер жыве ў Ашмянах, дзе кіруе моладзевай акадэміяй: з дапамогай ЕС ён правёў тыдзень у Германіі і наведаў нямецкія навучальныя акадэміі. Ён лічыць, што яго вопыт будзе карысны для амаль сотні маладых футбалістаў у Ашмянах. А ў Наваградку мясцовая бальніца была абсталяваная 121 квадратным метрам сонечных батарэй для нагрэву вады для радзільнага аддзялення. Фінансаванне ЕС склала 90 % кошту. У выніку бальніца кожны месяц эканоміць 8 000 еўра на камунальных рахунках.

Гэта цікавыя гісторыі. А як сачыць за магчымасцямі? Як знайсці тое, што магло б быць карысным для мяне?

Сайт EU NEIGHBOURS адсочвае і публікуе інфармацыю аб усіх існуючых і новых магчымасцях, якія прадстаўляюцца ЕС.  Гэта можа быць трэнінг для жанчын-прадпрымальніц, моладзевы лагер у Берліне, стажыроўка ў Еўрапейскім парламенце або фінансаванне ініцыятыў у галіне энергаэфектыўнасці бізнесу — вы зможаце знайсці ўсе магчымасці ў гэтым раздзеле сайта EU NEIGHBOURS.

Больш аб праектах ЕС у Беларусі можна даведацца на сайце euprojects.by

Калі вы прадстаўнік малога бізнесу або прадпрымальнік, рэкамендуем зазірнуць на сайт EU4Business — там вы знойдзеце шырокі спектр магчымасцей для навучання і фінансавання. Маладым людзям, якія цікавяцца абменамі і адукацыяй у ЕС, варта пазнаёміцца са старонкай Нацыянальнага офіса Erasmus+ у Беларусі.

Таксама сачыце за інфармацыяй на сайце Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і яго старонках у сацыяльных сетках.

Дзесяць гадоў супрацоўніцтва з ЕС — што далей?

У 2019 годзе Усходняму партнёрству спаўняецца 10 год. За апошняе дзесяцігоддзе намаганні ЕС і яго краін-партнёраў спрыялі пашырэнню гандлю, мабільнасці, эканамічнаму развіццю і павышэнню якасці жыцця.

Але яшчэ шмат што трэба будзе зрабіць: ЕС і яго ўсходнія партнёры вызначылі 20 ключавых мэт, якія павінны быць дасягнуты ўжо да наступнага года. Вось яны — «20 вынікаў да 2020 года». Працягваецца праца па дасягненні гэтых вынікаў у галіне эфектыўнага кіравання, эканамічнага развіцця, энергетыкі, навакольнага асяроддзя і транспарту, умацавання грамадства, а таксама гендарнай роўнасці, падтрымкі СМІ і грамадзянскай супольнасці.

Убудаваць
The recommended iFrame size is 100% width and 750px height


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,