Увага, дэзынфармацыя: падумайце, перад тым, як падзяліцца

Увага, дэзынфармацыя: падумайце, перад тым, як падзяліцца

Май 4, 2020

ПРАВЕРЦЕ АДРАС

  • Людзі часам памыляюцца, калі набіраюць адрас інтэрнэт-старонкі. Ведаючы пра гэта, ашуканцы ствараюць падробленыя сайты, якія могуць выглядаць як рэальныя, добра вядомыя выданні.
  • bbcnews1.com выглядае нізкапробным у параўнанні з рэальным bbc.com/news, прычым, калі сайт сканчваецца на .info або .com, усё можна быць не так проста. Каб пазбегнуць падобных памылак, дадайце ў закладкі свае любімыя крыніцы інфармацыі або ўвядзіце назву навінавага сайта ў пошукавую сістэму.
  • Калі перад вамі гіперспасылка ў электроннай пошце або ў сацыяльных сетках, навядзіце курсор мышкі на спасылку, перш чым націснуць на яе. Тады вы ўбачыце ўвесь адрас і праверыце, ці ведаеце гэты дамен. Такі крок таксама дапаможа абараніць вашыя прылады ад шкодных праграмам.

ПРАВЕРЦЕ ЗМЕСТ

  • Навіны часта бываюць даволі сумнымі, за рэдкімі выключэннямі, напрыклад, калі двое хлопцаў выратавалі сабаку з ледзяной вады, а ён апынуўся ваўком. Гісторыя пра алтарных служкаў, якія закладаюць марыхуану ў кадзіла, амаль настолькі ж цікавая, але гэта, на жаль, фэйк. Калі першае ўражанне адносна праўдзівасці гісторыі не вельмі пэўнае, абавязкова праверце змест іншымі спосабамі.
  • Калі вы чытаеце артыкул з невядомай крыніцы, праверце яго змест на адпаведнасць галіновым стандартам прафесійнай журналістыкі па прыкладу «Бі-бі-сі», «Дойчэ Вэле» або «Нью Ёрк Таймз». Часам могуць дапамагчы інтэрнэт-старонкі міністэрстваў або ўрадавых устаноў.
  • І не, вялікая колькасць падпісчыкаў не абавязкова азначае, што акаўнт у сацыяльных сетках з’яўляецца надзейнай крыніцай.
  • Часам усплываюць артыкулы шматгадовай даўніны і потым выкарыстоўваюцца па-за сваім кантэкстам, альбо ў першапачатковым выглядзе, альбо ў зменай форме. Заўсёды правярайце дату публікацыі і звяртайце ўвагу на інфармацыю або статыстыку, якія састарэлі.

НЕ ПАДДАВАЙЦЕСЯ НА МАНУ

ПРАВЕРЦЕ САМО ВЫДАННЕ

  • Вартыя даверу прафесійныя СМІ не патураюць тэорыям змовы, а аднабаковыя меркаванні змяшчаюць там, дзе ім належыць быць: у аўтарскія калонкі.
  • Аўтарытэтная журналістыка прытрымліваецца вызначаных прафесійных стандартаў: для збалансаванай падачы матэрыялу ў артыкуле павінна быць больш за адну крыніцу, павінны быць прадстаўленыя супрацьлеглыя пункты гледжання.
  • Калі ёсць сумневы, паглядзіце раздзелы «Пра выданне» і «Кантакты». Калі навінавае выданне сапраўды надзейнае, то вы знойдзеце спіс журналістаў, якія там працуюць і празрыстую інфармацыю пра арганізацыю і яе фінансаванне.
  • У выпадку прэтэнзій дэзынфармацыйныя крыніцы часта карыстаюцца прыёмамі зваротнай логікі і могуць паспрабаваць даказаць, што гэта не яны, а вы блытаеце ці дэзынфармуеце іншых. Як бліскуча напісаў Дарт Пуцін у Твітэры: «калі гэта выглядае як качка, кракае як качка, адмаўляе, што яно — качка, патрабуе, каб вы даказалі, што гэта качка, абвінавачвае вас у тым, што вы качка, кажа, што ваш сабака — качка, што котка вашага сябра —качка і што ўсе тры вышэйзгаданыя «качкі» — гэта качкі-русафобы, тады гэта крамлёўская качка».
  • copy of editors note sasha l. houston 1
    Think before you share

ПРАВЕРЦЕ АЎТАРА

  • Вы ведаеце аўтара гэтага артыкула? Ці можна знайсці яго папярэднія працы? У паважанага журналіста заўсёды ёсць паслужны спіс.
  • Калі ёсць сумневы, пашукайце на сайтах праверкі дадзеных імя аўтара або ключавыя словы ці падзагалоўкі артыкула. Дэзынфармацыя таксама пакідае след.
  • Ці такі журналіст наогул існуе? Некаторыя нядобрасумленныя аўтары публікуюцца пад выдуманым імем.

ПРАВЕРЦЕ КРЫНІЦЫ

  • Часам эксперт — гэта не зусім эксперт, а хутчэй «эксперт», які адначасова спецыялізуецца, напрыклад, на «глыбінным дзяржаўным апараце», старажытных прышэльцах і знешняй палітыцы.
  • А часам аналітычныя цэнтры, якія мусілі б распаўсюджваць прагрэсіўныя ідэі і крытычную думку, — гэта проста старыя добрыя пракрамлёўскія арганізацыі
  • Калі ў гісторыі толькі ананімныя крыніцы, ці не згадваецца ўвогуле ніякіх крыніц, — гэта нагода для сумневаў.

ПРАВЕРЦЕ ЗДЫМКІ

  • Ужо не заўсёды можна верыць таму, што бачыш на свае вочы. Часам выкарыстоўваюцца здымкі з іншай краіны або старыя здымкі выкарыстоўваюцца ў зусім іншым кантэксце. Такія выявы пасля выкарыстоўваюць як «доказ», што адбыўся мітынг супраць абмежаванняў у сувязі з каранавірусам, або супраць НАТА, хоць ніякага мітынгу не было.
  • Праверце, ці здымак выкарыстоўваўся раней — загрузіце яго ў Google Reverse Image Search або TinEye.
  • Калі змяніць кампазіцыю, вугал, або проста абрэзаць здымак, натоўп можа выглядаць вялізным або маленькай групай людзей. І нарэшце, вядома ж, ёсць безліч праграм для рэдагавання выяў…
  • Сітуацыя з відэа не лепшая, бо і простыя фэйкі, і тэхналогія «глыбокіх фэйкаў» штодня становяцца ўсё больш даступнымі. Паглядзіце гэтыя артыкулы ў  The Wall Street Journalі The New York Times.
  • cat1
    Think before you share
  • cat2
    Think before you share
  • cat3
    Think before you share

ПАДУМАЙЦЕ, ПЕРШ ЧЫМ ДЗЯЛІЦЦА

  • Сэнс загалоўка ў тым, каб хацелася на яго клікнуць. Проста не вядзіцеся на прынаду (клік), спачатку прачытайце артыкул (і толькі потым падзяліцеся ім)!
  • Калі вы бачыце нешта вельмі папулярнае ў сацыяльных сетках, сцеражыцеся ботаў! Ёсць усе падставы для падазрэнняў, калі на акаўнце публікуецца больш, чым публікаваў бы чалавек, калі там праблемы з мовай або сінтаксісам ці няма магчымасці распачаць размову.
  • І не, калі ўсе дзеляцца навіной, аўтаматычна не азначае, што гэта праўда. На самай справе гэта нават не азначае, што навіна папулярная, паколькі купіць 50000+ упадабанняў, «падзяліцца допісам», рэтвітаў і праглядаў каштуе ўсяго пару сотняў еўра.
  • Дэзынфармацыя часта скіраваная на эмоцыі, апелюючы да нашых пачуццяў несправядлівасці, страху, пільнай патрэбы, агіды і іншых негатыўных пачуццяў. Малюнкі, смайлікі і моцныя загалоўкі дапаўняюць эмацыйнае пасланне артыкула або допіса ў сацыяльных сетках. Звярніце ўвагу, як гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца ў спалучэнні адзін з другім, каб перадаць канкрэтнае пасланне.
  • Жарты і сатыра маюць свае ўласныя спосабы выказвання і не абавязкова павінны грунтавацца на фактах. Менавіта таму яны ўласна і з’яўляюцца жартамі або сатырай. Можна пасмяяцца, але нельга ставіцеся да іх як да раскрытай праўды.
  • Калі вы хочаце праверыць свае навыкі, паспрабуйце сілы ў тэсце EUvsDisinfo, каб праверыць, ці можаце вы адрозніваць рэальныя навіны, сатыру і дэзынфармацыю.
  • copy of cat check
    Think before you share
  • jd00121
    Think before you share

ПАГЛЯДЗІЦЕ, ШТО РОБЯЦЬ СЛУЖБЫ ПРАВЕРКІ ФАКТАЎ

База дадзеных аб дэзынфармацыі пра каранавірус – FIRSTDRAFT
службы праверкі фактаў: PolygraphStopFake, Snopes, і Politifact
Зайдзіце мясцовую службу ў
спісе ці пашукайце тут арганізацыі, якія працуюць разам з Facebook

Анлайн расследаванні – Bellingcat
Выкрыццё і тлумачэнне дэзынфармацыі – 
Digital Forensics Lab

Еўрапейскія ініцыятывы:
база дадзеных EUvsDisinfo
Еўрапейская камісія: Еўраміфы
Мазгавы цэнтр Еўрапейскага парламента па дэзынфармацыі
Еўрапейскія выбары 2019

Калі трэба дадатковая інфармацыя, вось спіс да чытання. Калі адчуваеце, што ведаеце ўсё, што мы тут напісалі, і нават болей, падзяліцеся ведамі з іншымі!

Артыкул апублікаваны на англійскай і рускай мовах euvsdisinfo.eu



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,