Парады бабулі EU4Energy, як быць больш энергаэфектыўным

Парады бабулі EU4Energy, як быць больш энергаэфектыўным

Сакавiк 13, 2020

ЕС падтрымлівае меры па павышэнні энергаэфектыўнасці ў Беларусі праз праграму EU4Energy. EU4Energy працуе з праблемамі энергазабеспячэння, бяспекі і сувязі ва ўсходніх краінах-партнёрах, а таксама спрыяе выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі.

Па меры таго як грамадства становіцца ўсё больш экалагічным, людзі ўсведамляюць, што энергаэфектыўнасць мае важнае значэнне для скарачэння выкідаў CO2 і абмежавання антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Акрамя таго, гэта выдатны спосаб сэканоміць грошы на электрычнасці.

  • eu4energy photo 2 1
    EU4Energy Babushka

«У часы маёй маладосці людзі не вельмі задумваліся аб тым, каб эканоміць энергію. Але цяпер мы ведаем, што энергаэфектыўнасць вельмі важная! Памятаеце — гаворка ідзе не пра тое, што трэба перастаць выкарыстоўваць энергію, а пра яе выкарыстанне больш разумна і эканомна», — кажа бабуля EU4Energy, наш прыязны эксперт па энергаэфектыўнасці.

Бабуля EU4Energy пабыла на радыёстанцыях у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі і Рэспубліцы Малдова, дзе падзялілася парадамі, як эканоміць і энергію, і грошы, а яшчэ — ахоўваць навакольнае асяроддзе.

Паслухай поўнае інтэрв’ю з нашай бабуляй і даведайся, як стаць больш энергаэфектыўным не выходзячы з дома: