Хутка адбудзецца недалёка ад вас: Тыдзень устойлівай энергетыкі ЕС 2019
13 чэрвеня, 2019

Хутка адбудзецца недалёка ад вас: Тыдзень устойлівай энергетыкі ЕС 2019


Усходнія краіны-партнёры упершыню атрымалі магчымасць прэтэндаваць на прэмію ЕС па ўстойлівай энергетыцы

У гэтым годзе Фарміраванне энергетычнай будучыні Еўропы з’яўляецца тэмай тыдня ўстойлівай энергетыкі ЕС (EUSEW), які будзе праходзіць у ЕС і ў рэгіёне Усходняга партнёрства з 17 па 21 чэрвеня.

З 2006 года EUSEW аб’ядноўвае дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, няўрадавыя арганізацыі і грамадзян ЕС і ўсходніх краін-партнёраў для пашырэння ініцыятыў па эканоміі энергіі і пераходу да больш чыстай, бяспечнай і эфектыўнай энергетыкі. Тыдзень устойлівай энергетыкі стаў згуртаванай супольнасцю на перадавой устойлівай энергетычнай палітыкі ў Еўропе.

Ушанаванне выдатных энергетычных праектаў

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзяцца кожны год, — прэмія ЕС у галіне ўстойлівай энергетыкі. Прэмія закліканая вылучыць падтрыманыя ЕС натхняльныя праекты ў галіне энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі, якія непасрэдна дапамагаюць грамадзянам і супольнасцям эканоміць энергію або пераходзіць да ўстойлівых крыніц. Сёлета ахоп прэміі ўпершыню быў пашыраны на аплікантаў з усходніх краін-партнёраў: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна Заяўкі былі адкрытыя для грамадзян, прадпрыемстваў, дзяржаўных устаноў, мясцовых органаў улады, грамадзянскай супольнасці і моладзевых арганізацый з адной або некалькіх усходніх краін-партнёраў. З больш чым 50 заяўнікаў было абрана шэсць фіналістаў, асноўны пераможца будзе абвешчаны на цырымоніі 18 чэрвеня ў Бруселі на працягу тыдня EUSEW.

У мінулым годзе пераможцам у катэгорыі Маладыя лідары энергетыкі стаў камунікацыйны цэнтр пад назвай Czech Sustainable Houses (Устойлівыя дамы Чэхіі). «Наш конкурс студэнцкай архітэктуры з’яўляецца найбуйнейшым у Цэнтральнай Еўропе і натхняе маладых архітэктараў звяртацца да пераходнай энергетыкі праз свае інавацыйныя энергазберагальныя праекты. Мы стварылі сотні праектаў устойлівых дамоў, а таксама новую сістэму кіравання энергіяй ў хатніх гаспадарках,» — кажа заснавальнік Павел Подрум.

ні энергіі ў рэгіёне Усходняга партнёрства

Яшчэ адна асаблівасць Тыдня ўстойлівай энергетыкі EC — правядзенне Дзён энергіі. Арганізаваныя мясцовымі дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі, Дні энергіі — мерапрыемствы і падзеі, якія спрыяюць пераходу да чыстай энергетыкі. Днём энергіі можа быць любое мерапрыемства — ад семінара, конкурсу, да экскурсіі па электрастанцыі – пры ўмове, што яно пашырае ўдзел грамадзян і зацікаўленых бакоў у развіцці энергетычнага саюза.

Летась больш за 40 000 чалавек прынялі ўдзел у 500 розных мерапрыемствах у рамках Дзён энергіі па ўсім рэгіёне. Напрыклад, у Арменіі быў прадстаўлены Ерэванскі праект энергаэфектыўнасці, у рамках якога праводзіцца комплексная мадэрнізацыя 140 дзіцячых садкоў па ўсёй краіне.

Тым часам у Грузіі жыхары Тэлаві прынялі ўдзел у віктарыне па энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніцах энергіі, а пераможцы былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі, такімі як летнія спартыўныя кепкі, сонечныя вентылятары і сонечныя вонкавыя лямпы.

А ў Малдове больш за 300 дзяцей і іх бацькоў даведаліся пра важнасць эканоміі энергіі і крыніцы зялёнай энергіі. Яны таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на энергетычную тэматыку, спартыўных спаборніцтвах і іншых конкурсах, пераможцы атрымалі прызы.

  • EUSEW
  • EUSEW
  • EUSEW
  • EUSEW
  • EUSEW

Пагадненне мэраў па-ранейшаму прывабнае падпісантаў

На старце EUSEW ва Украіне ў чэрвені 2018 года 14 новых гарадоў далучыліся да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў Усход», накіраванай на тое, каб мясцовыя ўлады і грамадзяне адыгрывалі вядучую ролю ў барацьбе з глабальным змяненнем клімату.

Па стане на красавік 2019 года каля 269 украінскіх гарадоў далучыліся да ініцыятывы ЕС і абавязаліся скараціць выкіды вугляроду, павысіць энергаэфектыўнасць і палепшыць якасць жыцця сваіх жыхароў. Па ўсім рэгіёне ў цэлым зараз налічваецца больш за 410 падпісантаў Пагаднення мэраў, колькасць якіх працягвае расці!

Вялікая канферэнцыя ЕС па аднаўляльных крыніцах энергіі і энергаэфектыўнасці

Канферэнцыя EUSEW па пытаннях энергетычнай палітыкі, якая праходзіць у Бруселі з 18 па 20 чэрвеня, з’яўляецца найбуйнейшай еўрапейскай канферэнцыяй, прысвечанай аднаўляльным крыніцам энергіі і эфектыўнаму выкарыстанню энергіі. Сесіі, якія арганізуюцца Еўрапейскай камісіяй і зацікаўленымі бакамі, прысвечаны пытанням устойлівай энергетыкі, абмеркаванню новых стратэгічных накірункаў, перадавой практыцы і ідэям у галіне ўстойлівай энергетыкі.

  • EUSEW
  • EUSEW
  • EUSEW
  • EUSEW

Гэтая падзея ў рамках EUSEW працягвае расці, і лічбы мінулага года кажуць самі за сябе: больш за 2 500 удзельнікаў і больш за 7 000 гледачоў у прамым эфіры, 64 сесіі, больш за 50 сеткавых мерапрыемстваў, больш за 500 мясцовых Дзён энергіі па ўсім ЕС а таксама ва ўсходніх краінах-партнёрах, найбольш папулярная тэма на працягу трох дзён запар у сацыяльных сетках.

Хочаце далучыцца?

Паглядзець, ці агранізуецца Дзень энергіі непадалёку ад вас, можна на сайце EUSEW web site.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,