Экалагічнасць: быць або не быць

Экалагічнасць: быць або не быць

Червень 7, 2021

Змяненне клімату і глабальнае пацяпленне  гэта надзённыя праблемы, якія кожны павінен прызнаць і ўлічваць. Вы хочаце змяніць сітуацыю і зменшыць негатыўныя наступствы?

Пачніце з сябе і хоць трошкі перайначце сваё жыццё! Прыклад таго, як невялікія экалагічныя крокі могуць чыніць вялікі ўплыў і заахвочваць усіх вакол, дае сям’я Алега і Лізы.

«Неяк няўтульна, калі паўсюль мяшкі са смеццем»

«Для мяне быць экалагічнай азначае разумна спажываць: дбаючы пра прыроду і СВЯДОМА абіраючы ўсё, што мы набываем – ад вопраткі да ежы, цацак або касметыкі», — кажа Ліза, мама пяцігадовай Маргарыты і трохгадовай Міланы.

Калі ў сям’і з’явілася першае дзіця, маладыя бацькі заўважылі, што выкарыстоўваюць надта шмат аднаразовых дзіцячых тавараў. Тады, задумаўшыся, якая планета дастанецца іхным дзецям, яны вырашылі перайсці на экалагічны лад жыцця.

  • 18 1
    Oleg and Lisa’s eco-friendly family
  • 1 1 3
    Oleg and Lisa cooking together with their children
  • 3 5
    Oleg and Lisa teach their children to care about the environment
  • 2 12
    The family tries to buy farmer’s products for a smaller carbon footprint
  • 12 6
    Paper bags for food

Алег і Ліза сваім прыкладам выхоўваюць дзяцей і вучаць іх любіць прыроду і дбаць пра яе. Яны пачалі сартаваць смецце і харчавацца так, каб ежа не прападала, тлумачачы дзецям, што ўсё гэта не толькі палепшыць іх жыццё, але і добра паўплывае на клімат. Калі старэйшая дачка Маргарыта заўважае смецце падчас шпацыру на вуліцы, яна здзіўлена пытаецца: «Чаму людзі смецяць?», «Хто гэта зрабіў, чаму ніхто не сказаў ім, што так нельга?» Гэтай зімой дзеці найчасцей пыталіся: «Чаму санкі ў нас ёсць, а снегу няма?» Бацькі тлумачаць, што планета паступова награваецца, і гэта змяняе клімат. У выніку зямля можа стаць непрыдатнай для жыцця. Каб запаволіць пацяпленне, трэба эканоміць ваду і электрычнасць, не смеціць і заўсёды прыбіраць за сабой.

«Мясцовыя прадукты, адказнае спажыванне»

Сям’я імкнецца купляць фермерскія прадукты, бо яны пакідаюць меншы вугляродны след — пры іх вытворчасці ўтвараецца менш парніковых газаў. Ліза разбіраецца ў мясцовых прадуктах і сезоннай ежы. Яна дбае пра сваю дыету і шмат гатуе: пячэ хлеб ды прысмакі, соліць гуркі і робіць маянэз.

Уся сям’я збірае грыбы і ягады — суніцы, чарніцы, чарэшні і маліны. Менавіта так у дзяцей нараджаецца цікавасць да прыроды. Усю зіму сям’я будзе атрымліваць асалоду ад ураджаю, сабранага ўласнаруч.

  • 4 3
    Local and sustainable food
  • 5 4
    Baking bread and pastry at home
  • 6 3
    Cooking at home
  • 8
    Using more home-made products at home
  • 9
    Products are kept in glass jars
  • 10 3
    Glass jars
  • 11 5
    Farmer’s products

Асаблівую ўвагу гаспадыня надае шматразоваму выкарыстанню рэчаў. Крупы, хатняя выпечка і прысмакі, гарбата і кава захоўваюцца ў шкляных ёмістасцях. З году ў год адны і тыя ж слоікі служаць для сочыва і саленняў.

Маладая сям’я заўсёды ідзе на закупы з усім сваім — бярэ сетачкі для садавіны, гародніны і арэхаў, кардонныя скрынкі для дамашніх яек, тэрмакубкі для напояў і нават цялежку. Цалкам адмовіцца ад пластыкавых пакетаў, на жаль, не атрымліваецца, але можна браць іх як найменш. Калі пластыкавы пакет усё ж патрапіць у дом, яго пасцелюць у сметніцу.

Асаблівую ўвагу сям’я надае сартаванню адыходаў. Нават дзецям ясна, што адыходы павінны збірацца асобна. Яны кідаюць шкло, пластык і паперу ў спецыяльныя кантэйнеры, што стаяць на балконе. Ліза тлумачыць: «На палігонах адходы ў смеццевых мяшках раскладаюцца і вылучаюць звалачны газ, у якім шмат метану і іншых таксічных злучэнняў, што негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека. Вось чаму рэшткі ежы мы выносім толькі ў шматразовым мяшку і выкідваем у смеццевыя бакі побач з домам. Слоікі мы не выкідваем — кансервуем у іх сокі, агуркі і іншае. Гэта не сакрэт, многія заўсёды так рабілі».

«Дарыце дзецям сваю ўвагу! Яна лепшая за любы падарунак!»

Да Алега і Лізы часта прыходзяць госці і песцяць дзяцей цацкамі і падарункамі. Спачатку было даволі цяжка растлумачыць, што сям’я не вельмі шануе непатрэбны пластык. Але пакрысе сваякі і сябры прынялі, што клапаціцца пра навакольнае асяроддзе — гэта класна, і цяпер дораць толькі «правільныя» рэчы. Так, дзеці любяць цацкі, і тут можна параіць купляць патрыманыя дзіцячыя гульні і кнігі.

«Не дарыце рэчы таму, каму яны не патрэбныя»

Што да вопраткі, дык у сям’і існуе прынцып — “менш ды лепей”. Малодшая дачка даношвае рэчы старэйшай. Сабе Ліза імкнецца вязаць і шыць з натуральных і экалагічна чыстых матэрыялаў. Удзел у своп-вечарынах, барахолках, дзе вы можаце даць новае жыццё непатрэбнай вам вопратцы і абутку, прачытаным кнігам, – гэта карысная справа і выдатны шанец сустрэцца з сябрамі. Як кажа Ліза, «непатрэбныя рэчы заўсёды можна аддаць на дабрачыннасць, і яны яшчэ змогуць парадаваць новага ўладальніка».

  • 13 2
    The family throws glass, plastic, and paper into special containers kept on the balcony
  • 14 3
    One of the daughters
  • 15 2
    Gift only the “right” things
  • 16 2
    Using natural materials and eco-friendly fabrics for clothes
  • 17 3
    Natural cosmetics are part of the family’s way of life

Натуральная касметыка — таксама частка экалагічнага ладу жыцця. Калі ёсць вольны час, Ліза і яе дзеці нават самі робяць натуральную касметыку, напрыклад шампунь, кандыцыянер, мыла або крэм. Гэта вельмі весела і цікава, ды і слоічкі ёсць дзе скарыстаць. Клопат пра сябе таксама павінен быць сэнсоўным і не шкодзіць прыродзе. Аднаразовыя ватныя дыскі, палачкі, сурвэткі і іншае — можна іх замяніць. Вывучыце гэтае пытанне і прыдумайце, як жыць больш экалагічна з камфортам для сябе.

«Самая экалагічная рэч — якую вы не купілі»

Алег і Ліза даюць простую параду: беражыце сябе і прыроду, будзьце добрым прыкладам сваім дзецям! Гэты прынцып уратуе вас ад чараў маркетолагаў і рэкламы, і вы не купіце непатрэбнага. Бо чым менш мы набываем рэчаў і пакідаем смецця, тым больш усвядомлена жывем. Старайцеся жыць эканомна, зважайце на «зялёныя» ініцыятывы, вучыцеся ў іншых і будзьце экалагічнымі!

Гэты артыкул падрыхтаваны ў рамках рэгіянальнага праекта “ЕС для клімату (EU4Climate)”, што фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН. Нацыянальным партнёрам праекта ў Беларусі з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота: Сяргей Гапон



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,