Еўрапейская школа Усходняга партнёрства: новыя перспектывы для моладзі ў рэгіёне УП

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства: новыя перспектывы для моладзі ў рэгіёне УП

Верасень 4, 2018

У пачатку гэтага навучальнага года мы разам з прэм’ер-міністрам Грузіі Мамукам Бахтадзэ маем гонар адкрываць новую Еўрапейскую школу Усходняга партнёрства. Гэта значнае дасягненне для Еўрапейскага саюза, якое сведчыць пра падтрымку маладых людзей у рэгіёне Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна). Сёння ў Тбілісі школа адчыніць свае дзверы для першых 30 студэнтаў ва ўзросце 16—17 гадоў. Для таго, каб атрымаць стыпендыю на навучанне, трэба было прайсці строгі адбор. Пры падтрымцы 28-мі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і шасці усходніх краін-партнёраў навучэнцы атрымаюць доступ да высакаякаснай адукацыі і магчымасці вывучэння еўрапейскай тэматыкі ў шматмоўным і шматкультурным асяроддзі ў рамках навучальных курсаў і пазакласных мерапрыемстваў.

Інвестыцыі ў моладзь – прыярытэт для мяне. На пасадзе Еўракамісара я актыўна працую для пашырэння магчымасцей для маладых людзей у рэгіёне сумесна з шасцю краінамі-партнёрамі. Я лічу, што кожны мае права на якасную і інклюзіўную адукацыю. Саміт Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года ў якасці адной з «20 ключавых задач да 2020 года» ўхваліў новы пакет падтрымкі для моладзі памерам 340 млн еўра. Гэта дапаможа стварыць для маладых людзей з усяго рэгіёну неабходныя ўмовы для навучання, працы і ўдзелу ў жыцці грамадства, а таксама для поўнага развіцця іх патэнцыялу. 

  • hahn sept 2018 talks
    Johannes Hahn, EU Commissioner for European Neighbourhood Policy and Enlargement Negotiations
  • hahn sept 2018 with flags
    Johannes Hahn at the opening of the Eastern Partnership European School in Tbilisi, Georgia on 4 September 2018
  • hahn and first eap school students sept 2018 v2
    Johannes Hahn at the opening of the Eastern Partnership European School in Tbilisi, Georgia on 4 September 2018
  • hahn at eap school opening tbilisi 04 2018
    Johannes Hahn at the opening of the Eastern Partnership European School in Tbilisi, Georgia on 4 September 2018

У рамках гэтага пакета Еўрапейскі саюз будзе ўзмацняць адну са сваіх самых паспяховых ініцыятыў – Эразмус+.  Чакаецца, што да 2020 года ў мерапрыемствах па абмене прыме ўдзел больш за 80 тыс. маладых людзей, супрацоўнікаў моладзевых арганізацый, студэнтаў і выкладчыкаў з рэгіёну Усходняга партнёрства.

Я заўсёды лічыў, што адукацыя – найважнейшы фактар перамен. Новыя тэхналогіі і мадэлі рынку працы патрабуюць пастаянных змен. Моладзь усё больш мусіць развіваць навыкі і падыходы, каб быць гнуткімі і інавацыйнымі ў асяроддзі, якое пастаянна змяняецца. Вельмі важнае значэнне маюць асноўныя і скразныя навыкі, якія забяспечвае пачатковая, сярэдняя і вышэйшая школа.

З досведу мы ведаем, што ключавое значэнне для павышэння канкурэнтаздольнасці і эканамічнага развіцця ў доўгатэрміновай перспектыве мае лепшае суаднясенне навыкаў з патрэбамі рынку працы. Менавіта таму ва ўсіх шасці краінах аказваецца падтрымка сістэме прафесійнай адукацыі і навучання (ПАН). На мадэрнізацыю сістэмы кваліфікацый і папулярызацыю ПАН будзе накіравана 80 млн. еўра.

ЕС рашуча падзяляе памкненні шасці краін падтрымаць развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў і вывесці сваю сістэму адукацыі на новы ўзровень. У гэтым кантэксце праграма EU4Youth накіравана на паляпшэнне перспектыў занятасці маладых людзей – у тым ліку уразлівых груп моладзі і моладзі ў неспрыяльным становішчы – праз развіццё  прадпрымальніцкага патэнцыялу і неабходных для рынку працы навыкаў. Гэта робіцца шляхам стварэння бізнес-інкубатараў і інавацыйных кластараў, праз схемы настаўніцтва, арыентаваныя на прадпрымальніцтва, і нефармальныя праграмы  завяршэння адукацыі, для тых, хто не скончыў школьную праграму. 

  • hahn at eap school opening in tbilisi sept 2018 0
    Johannes Hahn at the opening of the Eastern Partnership European School in Tbilisi, Georgia on 4 September 2018
  • eap school first students sept 2018
    First students of the astern Partnership European School at the opening ceremony in Tbilisi, Georgia
  • eap school students sept 2018 tbilisi
    First students of the Eastern Partnership European School at the opening ceremony in Tbilisi, Georgia

Падтрымка моладзі заўсёды была і будзе на парадку дня для Еўрапейскага саюза. Еўрапейская школа Усходняга партнёрства арыентуецца менавіта на гэтую мэту: забяспечыць маладых людзей адпаведным наборам ведаў, навыкаў і магчымасцей, заснаваных на еўрапейскіх каштоўнасцях. Я перакананы, што гэта будзе спрыяць пашырэнню абмену і ўзаемаразумення ў рэгіёне.

 

Ёханэс Хан,

камісар ЕС па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне

 



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,