«Адшываем па 15 000 масак у дзень, 5% бясплатна перадаем медыкам». Гiсторыя беларускага брэнда адзення Nelva, якi не баiцца змен
4 сакавіка, 2021

«Адшываем па 15 000 масак у дзень, 5% бясплатна перадаем медыкам». Гiсторыя беларускага брэнда адзення Nelva, якi не баiцца змен


Зараз брэнд жаночага адзення Nelva налiчвае 250 супрацоўнiкаў, 14 магазiнаў i тысячы прыхiльнiкаў па Беларусi, Расii i Украiне. Аб тым, як амбiцыi ўчорашнiх студэнтаў перараслi ў маштабны бiзнес, распавядае намеснiк дырэктара кампанii Iрына Рахманава. Аб сваёй працы яна гаворыць з такой любоў’ю, што адразу разумееш: па-iншаму i быць не магло.

Ад трыкатажнага рынка да сеткi сваiх магазiнаў – 10 гадоў

У 1997 годзе Брэст быў эпiцэнтрам швейнага бiзнеса, праўда, тады ён часцей за ўсё зводзiўся да перапродажу ўжо гатовага адзення у Расiю. Маладыя ды амбiцыйныя брат i сястра (Нэллi i Iван Гарашэвiчы, iмёны якiх i далi назву брэнду) займалiся тым жа, што i ўсе. Але праз нейкi час iм захацелася чагосьцi большага, чым проста перепрадаваць чужое трыкатажнае адзенне.

«Усё здарылася стыхiйна: сабралi некалькiпрадпрымальнiкаў, заключылiдамову аб сумеснай дзейнасцi, арэндавалiпамяшканне i пачалi шыць сваё адзенне. Iван заняўся арганiзацыяй вырабу i забеспячэннем, а Нэллi ўзначалiла збыт», – распавядае Iрына.

  • Nelva, a Belarusian clothing brand
  • Nelva, a Belarusian clothing brand
  • Nelva, a Belarusian clothing brand

Так з’явiўся брэнд, хоць у вынiку ўсё адзенне чакалi тыя ж торбы и продаж на рынках Расii. З часам Nelva станавiлася ўсё больш знанай i пашыралася. Нэллi i Iван вырашылi зрабiць упор на якасць адзення – з’явiлася новае абсталяванне, якога не меў больш нiхто ў Беларусi. Праз 10 год, у 2008 годзе стала канчаткова зразумела: прадаваць адзенне такога узроўню на рынках проста нельга. Надышоў час пракладаць новы шлях – развiваць сваю рознiчную сетку.

«Першы наш магазiн невялiкае арэндаванае памяшканне насупраць мiнскага ГУМа. Ён прыцягнуў увагу, адзенне станавiлася папулярным не толькi на трыкатажных рынках Брэсту. Гандлёвых цэнтраў тады было няшмат, а конкурсы, каб у iх патрапiць – вялiзныя! Але мы здолелi туды прабiцца. Пасля чатырох адчыненых магазiнаў вырашылi, што прыйшоў час развiваць сетку i па рэгiёнах. На сёння ў нас 11 магазiнаў у Беларусi, 3 магазiна ў Маскве i больш за 100 аптовых клiентаў у Расii i Украiне».

«Раней можна было пасiвець, пакуль сваю справу адчынiш, а зараз працэдуры спрасцiлiся»

Iрына далучылася да кампанii ў 2004 годзе, калi ёй надакучыла праца юрыстам па размеркаваннi на госпрадпрыемстве.

«Я якраз шукала працу ў родным Брэсце, так i выйшла Nelva», узгадвае яна. «Кампанiя расла, лiст пытанняў увесь час пашыраўся, а я такi чалавек, якому да ўсяго ёсць справа. З часам уцягнулася ва ўсе этапы вырабу i продажу, i прайшла шлях ад начальнiка юрыдычнага аддзелу да намеснiка дырэктара».

Iрына лiчыць, што весцi бiзнес у Беларусi ўжо не так цяжка, як было 10 гадоў таму.

«Каля 85% калектыву – жанчыны, у нас на фабрыцы матрыярхат!»– смяецца яна.«Увогуле я лiчу, што быць жанчыный – гэта прывiлея, нам лягчэй дамовiцца з кiм заўгодна. Да i прыватны бiзнес у Беларусiза апошнiя гадоў дзесяць весцiстала значна прасцей: раней можна было пасiвець, пакуль сваю справу адчынiш, а зараз многiя працэдуры спрасцiлiся. Акрамя таго, ёсць варыянты падтрымкi малога бiзнеса, аб якiх многiя ў краiне ня ведаюць».

  • Nelva, a Belarusian clothing brand
  • Irina Rakhmanova, Deputy Director

Адзiн з такiх карысных для бiзнесу праектаў рэалiзуе Еўрапейскi Банк Рэканструкцыi i Развiцця (ЕБРР) у рамках iнiцыятывы Еўрасаюза «EU4Business». У 2019 годзе пад брэндам EU4Business працавала 122 праекта дапамогi малому i сярэдняму бiзнесу у шасцi краiнах Усходняга партнёрства бюджэтам больш за €836 млн, у тым лiку i ў Беларусi (€32 млн). Аб магчымасцi атрымаць донарскую падтрымку па праграме ЕБРР «Жанчыны ў бiзнесе» Iрына даведалася праз арганiзатараў Беларускага тыдня моды у 2017 годзе. Праграма фiнасуецца ЕС, Швецыяй i Фондам садзейнiчання малому бiзнесу ЕБРР (Iталiя, Японiя, Карэя, Люксембург, Швецыя, Швейцарыя, Кiтай, ЗША).

«З намi праводзiлi адукацыйныя семiнары, я тады была вельмiўражаная прафесiяналiзмам спiкераў. Потым у рамках сумесных праектаў нам дапамаглi папрацаваць над вiзуалiзацыяй брэнду i стратэгiяй, арганiзавалi кансультацыi са спецыялiстамiў розных сферах – ад вядзення соцсетак да арганiзацыi вырабу. Гэта вельмi дапамагло палепшыць iмiдж брэнда. Да iўвогуле, ёсць глабальнае адчуванне, што мы сталiiншымi».

Ужо праз год пасля завяршэння праекта выручка кампанii вырасла на 20%, а экспарт – на 45%. ЕБРР паставiў маштабную мэту – зрабiць брэнд Nelva знаёмым у Еўропе, стварыць там свой iнтэрнэт-магазiн, дапамагчы выйсцi на буйныя онлайн-пляцоўкi i на партнёраў па франчайзiнгу. Але ўмяшаўся карона-крызiс, i многiя планы прыйшлося адкласцi да лепшых часоў.

Замест летняй калекцыi-2020 – маскi, супрацьчумныя камцюмы iбахiлы

«У лютым у краiне з’явiлiся першыя выпадкiзаражэння, але тады падавалася, што гэта ўсё далёка i нас не кранецца. Але кранулася вельмi хутка: у сакавiку было 60% ад продажу ў сакавiку 2019 года, а ў красавiку – увогуле 20%. У маi пацяплела,i людзi выйшлiў магазiны, таму стала трохi больш, мы выйшлi на 45% ад колькасцi продажаўў папярэднiм маi. У разгары быў выпуск новай калекцыi, мы былi не гатовыя да таго, што зачынiлiся гранiцы i многiя магазiны ў суседнiх краiнах. У красавiку стала зразумела, што няма каму прадаваць, i прыбытку ня бузде. Трэба было штосьцiрабiць, каб нам усiм выжыць».

На час пандэмii кампанiя перайшла на выраб аднаразовых медыцынскiх масак, якiх не хапала не толькi звычайным беларусам у аптэках, але нават урачам. Акрамя таго, каб пратрымацца на плаву, прыйшлося скарацiць гадзiны працы альбо адправiць у водпуск некаторых працаўнiкоў.

  • Nelva, a Belarusian clothing brand
  • Nelva, a Belarusian clothing brand

«Мы захацелi шыць маскi, але анi марлi, анi бязi, анi рызiнак напачатку нiчога не было. Зараз мы вырабляем якасныя маскi не на машынках, а на спецыяльным абсталяваннi, якое кантралююць чатыры чалавекi. Выходзiць каля 15 тысяч масак у дзень, якiя у нас закупаюць медыцынскiе установы, сеткi аптэк iпрамысловыя прадпрыемствы. Акрамя таго, 5% зробленных намiсродкаў iндывiдуальнай аховы мы бясплатна перадаем медыкам Брэсцкай вобласцi».

Ўвесь красавiк кампанiя выпускала толькi маскi, але хутка апынулася, што рынак перенасычаны iмi, хай i не заўсёды добрай якасцi. Не губляючы часу, Nelva пераквалiфiкавалася на пашыў аднаразовых касцюмаў для медыкаў, бахiл i шапачак. За тры тыднi мая пашылi больш за 50 тысяч ахоўных камбiнезонаў.

«Вясеннюю калекцыю мы адгрузiлiў магазiны яшчэ да пачатку крызiса, летнюю – на пачатку чэрвеня, а асеннюю прыйшлося трохiперапрацаваць i скарацiць. Зараз нашыя клiенты пачынаюць выходзiць з каранцiну i адчыняцца. Увогуле, будзем старацца вярнуцца да ранейшага жыцця. Маскi, як дапаможны вiд дзейнасцi, мы плануем рабiць таксама i пасля заканчэння пандэмii. Яны заўсёды патрэбныя, хай i не ў такiм аб’ёме».

Няпроста выжыць невялiкаму прадпрыемству ў невялiкай краiне, ды яшчэ ў такiм канкурэнтным асяроддзi, як пашыў жаночага адзення. А стаць паспяховым – i зусiм задача з зорачкай. Але Nelva спраўляецца. Па-першае, фокус на якасць – ад тканiн i кантроля кожнай строчкi пад час вырабу да навучання прадаўцоў два разы на год. Па-другое, наяўнасць адзенння ня толькi мадэльных 42-44 памераў, але i большых памераў, якое сядзе роўна па фiгуры (сакрэт у тым, што новыя фасоны абавязкова прымяраюць на жывых маделях, а не манекенах). I па-трэцяе, адсутнасць страху перад зменами.

  • Nelva, a Belarusian clothing brand
  • Irina Rakhmanova, Deputy Director

«Зараз важна ўметь хутка рэагаваць на сiтуацыю. Працы ў апошнiя месяцы ў разы больш. Мы плануем асвойваць онлайн-продаж у Еўропе, адчынiць там свой iнтэрнэт-магазiн. Можна зразумець тых, хто вырашыў адсяздецца зараз. Але мы не прызвычаеныя да таго, каб бяздзейнiчаць i не баiмся cпрабаваць новае».

Азнаёмцеся з магчымасцямі фінансавання, што існуюць у рамках ініцыятывы EU4Business і іншых праграм падтрымкі жанчын-прадпрымальніц у Беларусі.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,