Інфармацыйны бюлетэнь: Еўрапейскі саюз і Беларусь

Інфармацыйны бюлетэнь: Еўрапейскі саюз і Беларусь

Снежань 13, 2021

Еўрапейскі саюз прадэманстраваў непахіснае заангажаванне на карысць беларускага народа пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і на працягу ўсяго перыяду беспрэцэдэнтных рэпрэсій з боку ўладаў супраць грамадзянскага насельніцтва. ЕС цалкам пераарыентаваў сваю дапамогу, якую раней атрымлівалі цэнтральныя ўлады, паступова ўвёў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і павялічыў сваю падтрымку беларускага народа і грамадзянскай супольнасці. Дапамога ЕС прыносіць наўпроставую карысць простым грамадзянам: яна ідзе на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і незалежных СМІ, садзейнічанне мабільнасці моладзі і стыпендыі, спрыянне мясцовым ініцыятывам эканамічнага развіцця і МСП і рэагаванне на неадкладныя патрэбы ў галіне аховы здароўя падчас пандэміі COVID-19.

УСТОЙЛІВАСЦЬ. АДНАЎЛЕННЕ. РЭФАРМАВАННЕ

ЭКАНОМІКА
Больш за 800 прадпрымальнікаў атрымалі канкрэтную падтрымку свайго бізнесу і парады праз ініцыятыву EU4Business, стварыўшы толькі ў 2020 годзе каля 6000 новых працоўных месцаў.

ЭКАЛОГІЯ
Падтрымка ЕС дапамагла павысіць энергаэфектыўнасць у школах і дамах, палепшыць умовы жыцця 10 000 грамадзян і скараціць рахункі за электраэнергію ў 10 муніцыпалітэтах.

ГРАМАДСТВА
ЕС стварыў праграмы стыпендый і прафесійнага абмену, якія дазваляюць студэнтам і спецыялістам, якія пацярпелі ў выніку палітычнага крызісу, вучыцца за мяжой або анлайн.

ЭКАНАМІЧНАЯ ПАДТРЫМКА ДЭМАКРАТЫЧНАЙ БЕЛАРУСІ

ЕС вызначыў комплексны план эканамічнай падтрымкі на суму 3 мільярды еўра для будучай дэмакратычнай Беларусі. У выпадку пераходу да дэмакратыі гэтая інвестыцыйная праграма дапаможа стабілізаваць беларускую эканоміку, раскрыць патэнцыял росту і стварыць новыя працоўныя месцы. Гэты план з’яўляецца выразным сігналам доўгатэрміновай заангажаванасці ЕС на карысць суверэнітэту і росквіту беларускага народа. Для дасягнення адчувальных вынікаў у будучай дэмакратычнай Беларусі і забеспячэння ўстойлівага выніку ЕС будзе гатовы падтрымаць пяць ключавых флагманскіх кірункаў:

  • Падтрымка інавацыйнай і канкурэнтаздольнай эканомікі
  • Паляпшэнне транспартных сувязяў і садзейнічанне гандлю
  • Стымуляванне інавацый і лічбавая трансфармацыя
  • Падтрымка зялёнай Беларусі – энергаэфектыўнасць, кіраванне адыходамі і інфраструктура
  • Інвестыцыі ў дэмакратычную, празрыстую і падсправаздачную Беларусь

СУПОЛЬНЫ АДКАЗ ЕС НА РЭПРЭСІІ
Супольны адказ ЕС на рэпрэсіі, якія працягваюцца супраць беларускага народа, можна рэзюмаваць трыма “S”: Падтрымка (Support), Салідарнасць (Solidarity) і Санкцыі (Sanctions).

ПАДТРЫМКА

Еўрапейская камісія мабілізуе дадатковы пакет дапамогі ў памеры 30 мільёнаў еўра, які дапоўніць і пашырыць існуючую падтрымку ЕС народу Беларусі. Дадатковы пакет ЕС будзе скіраваны на падтрымку моладзі, незалежных СМІ, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у выгнанні і сферы культуры. У выніку, агульная дапамога ЕС ад жніўня 2020 года складзе амаль 65 мільёнаў еўра.

САЛІДАРНАСЦЬ

ЕС падтрымлівае права беларускага народа выбіраць сваю ўласную будучыню і будзе працягваць выступаць адзіным магутным голасам у падтрымку яго дэмакратычных памкненняў. ЕС таксама гатовы інвеставаць у Беларусь да 3 мільярдаў еўра пасля будучагапераходу да дэмакратыі.

САНКЦЫІ

ЕС увёў шэраг санкцый супраць фізічных і юрыдычных асобаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, за працяг уціску правоў чалавека і інструменталізацыю мігрантаў. Увядзенне санкцый – гэта выразны сігнал усім, супраць каго яны cкіраваныя: парушэнне правоў чалавека і міжнародных нормаў мае свой кошт і тыя, хто нясе адказнасць за рэпрэсіі, будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Еўрапейская камісія: ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/belarus l twitter.com/eu_near
Еўрапейская служба знешніх дзеянняў: eeas.europa.eu/delegations/belarus l twitter.com/eu_eeas

Спампаваць




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,