Факты і лічбы пра адносіны ЕС і Беларусі
10 чэрвеня, 2020

Факты і лічбы пра адносіны ЕС і Беларусі


За апошнія чатыры гады супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю ўзмацнілася. Дапамога для Беларусі з боку ЕС падвоілася і складае каля 30 мільёнаў еўра ў год. 8 студзеня 2020 года былі падпісаныя пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Чакаецца, што яны ўступяць у сілу з 1 ліпеня 2020 года. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў шматбаковым фармаце Усходняга партнёрства. Двухбаковыя адносіны будуць умацоўвацца праз Прыярытэты партнёрства ЕС–Беларусь, якія ў цяперашні час абмяркоўваюцца. Яны дазволяць усталяваць стратэгічныя рамкі для супрацоўніцтва ў бліжэйшыя гады. Заўважныя крокі, зробленыя Беларуссю ў сферы павагі ўніверсальных свабод, вяршэнства права, правоў чалавека, у тым ліку свабоды слова, выказвання і СМІ, а таксама працоўных правоў, застануцца асноватворнымі крытэрыямі пры фармаванні палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі. ЕС працягвае аказваць падтрымку Беларусі на шляху ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, паколькі гэта будзе спрыяць стварэнню больш прадказальнага і стабільнага бізнес-асяроддзя ў краіне.

Спампаваць



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,