Еўрапейскі план інвестыцый – прыклады магчымых аперацый, краіны Усходняга партнёрства

Еўрапейскі план інвестыцый – прыклады магчымых аперацый, краіны Усходняга партнёрства

Май 2, 2018

Інфармацыйны бюлетэнь пра Еўрапейскі план інвестыцый змяшчае прыклады праектаў, ужо падтрыманых ЕС, якія будуць далей развівацца пры дапамозе Плана знешніх інвестыцый. Адзначаныя наступныя праекты: EFSE (Акно добрасуседства для Еўрапейскага фонду Паўднёва-Усходняй Еўропы), прамы фінансавы механізм для краін, якія падпісалі Пагадненні аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA), Фінансавы механізм МСП – Фаза II, і Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і навакольнага асяроддзя (E5P).

План знешніх інвестыцый абапіраецца на досвед Еўрапейскай камісіі ў рэалізацыі рэгіянальных інвестыцыйных механізмаў. З 2008 года ў рамках Інвестыцыйнага механізму добрасуседства было выкарыстана 2 млрд еўра грантаў для прыцягнення больш за 16 млрд еўра праз партнёрскія міжнародныя фінансавыя інстытуты.

Спампаваць



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,