Журналістыка – гэта не злачынства: ЕС заклікае Беларусь вызваліць журналістаў БелаПАН і іншых палітычных зняволеных

Журналістыка – гэта не злачынства: ЕС заклікае Беларусь вызваліць журналістаў БелаПАН і іншых палітычных зняволеных

Лiстапад 23, 2021

19 лістапада Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюзу ў Беларусі заклікала рэжым Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх адвольна затрыманых асобаў, палітычных вязняў, у тым ліку журналістаў.

Заява была апублікаваная пасля таго, як незалежная медыя-арганізацыя БелаПАН было прызнанае “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Прадстаўніцтва нагадвае, што інфармацыйная кампанія БелаПАН была заснаваная Алесем Ліпаем 30 гадоў таму, усяго праз пару месяцаў пасля атрымання Беларуссю незалежнасці.

“Сёння ў самаадданай і прафесійнай каманды кампаніі, якая з’яўляецца асновай незалежнай прэсы краіны, няма прычын для святкавання. Улады Беларусі працягваюць рэпрэсіі ў дачыненні да беларускай грамадзянскай супольнасці і журналістаў у прыватнасці; яны пасадзілі ў турму галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога дырэктара Дзмітрыя Наважылава на падставе вычварна выдуманых абвінавачванняў і назвалі БелаПАН”экстрэмісцкім фармаваннем”, – гаворыцца ў заяве. “Сёння ў Беларусі ў турме знаходзяцца 29 журналістаў. Журналістыка – гэта не злачынства”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,