Замарозіць і арыштаваць: Аператыўная група ЕС па санкцыях супраць расійскіх і беларускіх алігархаў актывізуе працу з міжнароднымі партнёрамі

Замарозіць і арыштаваць: Аператыўная група ЕС па санкцыях супраць расійскіх і беларускіх алігархаў актывізуе працу з міжнароднымі партнёрамі

21 сакавіка, 2022

Аператыўная група Еўрапейскай камісіі “Замарозіць і арыштаваць”, створаная для забеспячэння каардынацыі на ўзроўні ЕС па рэалізацыі палітыкі санкцыяў супраць вызначаных расійскіх і беларускіх алігархаў, пачала супрацоўніцтва з аналагічнай структурай “Вялікай сямёркі”.

Яна будзе працаваць сумесна з нядаўна створанай аператыўнай групай “Расійскія эліты, стаўленікі і алігархі (REPO)”, у рамках якой ЕС таксама ўзаемадзейнічае з краінамі “Вялікай сямёркі”: Канадай, Францыяй, Германіяй, Італіяй, Японіяй, Злучаным Каралеўствам і Злучанымі Штатамі, а таксама Аўстраліяй.

Такое супрацоўніцтва будзе гарантаваць эфектыўнасць санкцыяў, прынятых па абодва бакі Атлантыкі.

“Такія ініцыятывы жыццёва важныя для дасягнення хуткага замарожвання і канфіскацыі актываў, што належаць фізічным і юрыдычным асобам, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі. Таму мы павінны працягваць актывізаваць нашу сумесную працу па выяўленні алігархаў, якія дапамагаюць фінансаваць або арганізоўваць дзеянні ва Украіне, або якія займаюцца незаконнай дзейнасцю на тэрыторыі ЕС”, – заявіў Еўрапейскі камісар па пытаннях юстыцыі Дыдзье Рэйндэрс.

“Нашы сумесныя захады чыняць значны ўплыў – расійская эканоміка знаходзіцца ў стане вольнага падзення”, – заявіла Еўрапейскі камісар па фінансавых паслугах, фінансавай стабільнасці і рынках капіталу Мэйрыд Макгінэс. “Мы павінны зрабіць так, каб тыя, хто аказвае паслугі – фінансавыя, юрыдычныя і іншыя – алігархам, дамагаючы ўхіляцца ад санкцыяў, цалкам усведамлялі рызыку, на якую яны ідуць. Мы будзем расследваць любыя спробы парушыць наша заканадаўства адносна санкцыяў, а за парушэнні будуць наступствы. Мэта нашай працы – спыніць прыток грошай у расійскую ваенную машыну. Багатыя алігархі, якія падтрымліваюць расійскую ваенную машыну, павінны ведаць, што яны не знойдуць бяспечнай прыстанішча ані ў ЕС, ані дзе-небудзь яшчэ”.

Аператыўная група “Замарозіць і арыштаваць” складаецца з прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі, нацыянальных кантактных пунктаў ад кожнай дзяржавы-члена, Еўраюсту і Еўраполу, а таксама іншых агенцтваў і ўстановаў ЕС.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,