Вайна ва Украіне: Камісія заклікае дзяржавы-члены да дзеяння адносна праграмаў выдавання “залатых пашпартоў” і “залатых дазволаў на жыхарства”

Вайна ва Украіне: Камісія заклікае дзяржавы-члены да дзеяння адносна праграмаў выдавання “залатых пашпартоў” і “залатых дазволаў на жыхарства”

Сакавiк 29, 2022

28 сакавіка Еўрапейская камісія апублікавала рэкамендацыі, у якіх заклікае дзяржавы-члены неадкладна адмяніць любыя існуючыя праграмы атрымання грамадзянства для інвестараў і забяспечыць строгія праверкі для ліквідацыі рызыкаў, звязаных з праграмамі дазволаў на жыхарства для інвестараў. Расійская агрэсія супраць Украіны яшчэ раз падкрэслівае такія рызыкі, гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўракамісіі.

Камісія заяўляе, што некаторыя грамадзяне Расіі ці Беларусі, якія падпадаюць пад санкцыі або ў значнай ступені падтрымліваюць вайну ва Украіне, маглі атрымаць грамадзянства ЕС або прывілеяваны ўедз у ЕС, у тым ліку для вольнага перамяшчэння па Шэнгенскай прасторы, на падставе такіх праграмаў.

Каб пакласці канец такім наўпроставым рызыкам, Камісія таксама рэкамендуе дзяржавам-членам спраўджаць, ці знаходзяцца грамадзяне Расіі або Беларусі з “залатымі пашпартамі” ў санкцыйным спісе ЕС у сувязі з вайной ва Украіне. У гэтым выпадку грамадзянства павінна быць адкліканым.

Дазволы на жыхарства, выдадзеныя на падставе праграмаў дазволаў на жыхарства для інвестараў грамадзянам Расіі ці Беларусі, якія падпадаюць пад санкцыі, павінны быць неадкладна адкліканымі пасля індывідуальнай ацэнкі і ў адпаведнасці з прынцыпам прапарцыйнасці, павагай асноўных правоў і нацыянальным заканадаўствам дзяржаваў-членаў. Такія захады павінны прымяняцца да грамадзянаў Расіі або Беларусі, якія аказваюць істотную падтрымку вайне ва Украіне.

Еўрапейскія каштоўнасці не прадаюцца. Мы лічым, што продаж грамадзянства праз “залатыя пашпарты” з’яўляецца незаконным паводле заканадаўства ЕС і нясе сур’ёзныя рызыкі для нашай бяспекі. Гэта адкрывае дзверы для карупцыі, адмывання грошай і ўхілення ад выплаты падаткаў”,- заявіў Еўрапейскі камісар па пытаннях юстыцыі і правоў спажыўцоў Дыдзье Рэйндэрс.

 Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,