Ваенная агрэсія Расіі супраць Украіны: санкцыі ЕС б’юць па дадатковых 15 фізічных і 9 юрыдычных асобах
16 сакавіка, 2022

Ваенная агрэсія Расіі супраць Украіны: санкцыі ЕС б’юць па дадатковых 15 фізічных і 9 юрыдычных асобах


Дадатковых 15 фізічных і дзевяць юрыдычных асобаў з Расіі сталі аб’ектамі апошніх абмежавальных захадаў, прынятых ЕС 15 сакавіка ў рамках чацвёртага пакета санкцыяў супраць Расіі за працяг яе ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

У спіс асобаў уваходзяць уплывовыя алігархі Раман Абрамовіч і Герман Хан, а таксама іншыя вядомыя бізнесмены, якія працуюць у ключавых сектарах эканомікі, такіх як металургія, энергетыка, банкаўская справа, СМІ, тавары і паслугі ваеннай сферы, а таксама падвойнага прызначэння. У спіс таксама ўваходзяць лабісты і прапагандысты, такія як Канстанцін Эрнст (генеральны дырэктар расійскага “Першага канала”), што прасоўваюць крамлёўскі наратыў пра сітуацыю ва Украіне.

Пад санкцыі патрапілі кампаніі авіяцыйнай, ваеннай сферы, сферы тэхналогіяў двайнога прызначэння, а таксама суднабудаўнічай і машынабудаўнічай прамысловасцяў.

“Мы дадаем у санкцыйны спіс яшчэ больш алігархаў і павязаных з рэжымам элітаў, іх сем’яў і вядомых бізнесменаў з сектараў эканомікі, што забяспечваюць істотныя даходы для рэжыму”, – заявіў Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль. “Гэтыя санкцыі таксама нацэленыя на тых, хто грае вядучую ролю ў дэзынфармацыі і прапагандзе, якія апраўдваюць вайну Пуціна супраць украінскага народу. Наша пасланне зразумелае: тыя, хто спрыяе ўварванню ва Украіну, плацяць цану за свае дзеянні”.

У суме санкцыі ЕС на дадзены момант тычацца 877 фізічных і 62 юрыдычных асобаў. Актывы згаданых асобаў падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забараняецца прадстаўляць ім сродкі. Фізічныя асобы дадаткова падпадаюць пад дзеянне забароны на паездкі, якая не дазваляе ім уязджаць на тэрыторыю ЕС або перасякаць яе транзітам.

Нядаўна Рада таксама прыняла рашэнне падоўжыць санкцыі ў дачыненні да асобаў, адказных за падрыў або пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, яшчэ на шэсць месяцаў да 15 верасня 2022 года.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,