Украіна: ЕC узгадніў чацвёрты пакет санкцыяў супраць Расіі

Украіна: ЕC узгадніў чацвёрты пакет санкцыяў супраць Расіі

Сакавiк 16, 2022

14 сакавіка Рада Еўрапейскага саюзу прыняла рашэнне ўвесці чацвёрты пакет эканамічных і індывідуальных санкцыяў у адказ на працяг ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Рада пастанавіла:

●  забараніць усе аперацыі з шэрагам дзяржаўных прадпрыемстваў у розных сектарах ваенна-прамысловага комплексу Крамля;

●  забараніць прадстаўленне любых паслугаў па ацэнцы крэдытаздольнасці, а таксама доступ да любых падпісных паслугаў, звязаных з дзейнасцю па ацэнцы крэдытаздольнасці, любой расійскай фізічнай або юрыдычнай асобе;

●  пашырыць спіс асобаў, звязаных з абаронна-прамысловай базай Расіі, на якіх накладаюцца больш жорсткія экспартныя абмежаванні адносна тавараў двайнога прызначэння, а таксама тавараў і тэхналогіяў, якія могуць садзейнічаць тэхналагічнаму ўмацаванню сектару абароны і бяспекі Расіі;

●  забараніць новыя інвестыцыі ў энергетычны сектар Расіі, а таксама ўвесці ўсёабдымнае абмежаванне экспарту абсталявання, тэхналогіяў і паслугаў для энергетычнага сектару;

●  увесці дадатковыя абмежаванні на гандаль чыгуну і сталі, што азначае страту Расіяй экспартнай выручкі прыкладна ў 3,3 мільярда еўра;

●  забараніць экспарт з ЕС  прадметаў раскошы (напрыклад, аўтамабіляў класу люкс, ювелірных вырабаў і г.д.), што наўпрост ударыць па расійскай эліце.

Акрамя таго, Савет прыняў рашэнне ўвесці санкцыі супраць ключавых алігархаў, лабістаў і прапагандыстаў, якія прасоўваюць крамлёўскі погляд на сітуацыю ва Украіне, а таксама ключавых кампаній у авіяцыйнай, ваеннай і двайнога прызначэння, суднабудаўнічай і машынабудаўнічай галінах. Акрамя таго, Рада вырашыла накласці санкцыі на асноўных алігархаў, лабістаў і прапагандыстаў, якія прасоўваюць крамлёўскі наратыў пра сітуацыю ва Украіне, а таксама на асноўныя кампаніі авіяцыйнай, ваеннай сферы, сферы тэхналогіяў двайнога прызначэння, а таксама суднабудаўнічай і машынабудаўнічай прамысловасцяў.

Асобна Рада дала дазвол Еўрапейскай камісіі далучыцца ад імя ЕС да шматбаковай заявы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) пра расійскую агрэсію супраць Украіны пры падтрымцы Беларусі. ЕС пацвердзіў сваю гатоўнасць распачаць любыя дзеянні, якія палічыць неабходнымі для абароны сваіх асноўных інтарэсаў бяспекі. Гэта могуць быць захады ў падтрымку Украіны ці захады па прыпыненні дзеяння прэферэнцыяў або іншых забавязанняў адносна Расійскай Федэрацыі, такіх як прыпыненне рэжыму найбольшага спрыяння ў адносінах да тавараў і паслугаў з Расійскай Федэрацыі.  ЕС таксама лічыць, што працэс уступлення Беларусі ў СГА павінен быць прыпынены.

Чацвёрты пакет санкцыяў з’яўляецца яшчэ адным сур’ёзным ударам па эканамічнай і лагістычнай базе, на якую Расіі абапіраецца пры ажыццяўленні ўварвання ва Украіну. Мэта санкцыяў – каб прэзідэнт Пуцін спыніў гэтую бесчалавечную і бессэнсоўную вайну”, – заявіў Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.

 Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,