Удзел моладзі ў дэмакратычным працэсе: Моладзевы форум Усходняга партнёрства збіраецца анлайн напярэдадні саміту
23 лістапада, 2021

Удзел моладзі ў дэмакратычным працэсе: Моладзевы форум Усходняга партнёрства збіраецца анлайн напярэдадні саміту


Удзел моладзі ў дэмакратычным працэсе стане галоўнай тэмай пятага Моладзевага форуму Усходняга партнёрства. Ён пройдзе ў рэжыме анлайн 23-24 лістапада ў якасці паралельнай падзеі да маючага адбыцца 15 снежня ў Бруселі саміту Усходняга партнёрства.

Форум будзе транслявацца ў наўпроставым эфіры. Ён арганізаваны Славеніяй, краінай, якая старшынюе ў Савеце Еўрапейскага саюза, у супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў.

Каля 250 удзельнікаў з краін Усходняга партнёрства, ЕС і дзяржаваў-членаў ЕС – моладзевых работнікаў, актыўных маладых людзей і асобаў, якія вызначаюць моладзевую палітыку, – атрымаюць унікальную магчымасць абмеркаваць дасягненні і праблемы ў сферы моладзевай палітыкі ў рэгіёне Усходняга суседства і ў ЕС.

Удзельнікі падзеляцца перадавым досведам і прапановамі, як забяспечыць удзел моладзі ў дэмакратычных працэсах, у тым ліку ўмацаванне інклюзіўнай платформы такога ўдзелу. Будуць разглядацца шляхі большага ўзаемадзеяння з бягучымі ініцыятывамі, такімі як новы План дзеянняў ЕС па пытаннях моладзі ў знешняй палітыцы і” Новы курс для моладзі ” як частка парадку дня Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года.

Асноўная тэма Моладзевага форуму гэтага года прысвечаная стварэнню інклюзіўнага асяроддзя і належных умоваў для паўнавартаснага ўдзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах.

Моладзевы форум па выніках чатырох тэматычных семінараў прыме заключэнні і рэкамендацыі, якія пасля будуць скіраваныя адпаведным зацікаўленым бакам.

Форум будзе транслявацца ў наўпроставым эфіры на вэб-старонцы падзеі.

Даведацца больш:

Вэб-старонка падзеі



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,