Сустрэча міністраў замежных спраў Усходняга партнёрства: ЕС пацвярджае цвёрдую заангажаванасць на карысць рэгіёну

Сустрэча міністраў замежных спраў Усходняга партнёрства: ЕС пацвярджае цвёрдую заангажаванасць на карысць рэгіёну

Лiстапад 17, 2021

Міністры замежных спраў ЕС і пяці з шасці яго ўсходніх партнёраў (Арменія, Азербайджан, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна) правялі 15 лістапада міністэрскую сустрэчу Усходняга партнёрства (УП) пад старшынствам Жазэпа Барэля, Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. У сустрэчы таксама узяў удзел камісар ЕС Олівер Вархелі.

“Адбылася вельмі добрая размова з нашымі ўсходнімі партнёрамі. Беларусь не была запрошаная, але мы пакінулі вольнае месца як сімвалічнае месца для беларускага народа”, – падкрэсліў Барэль.

Удзельнікі абмяняліся думкамі пра шляхі далейшага развіцця партнёрства і забеспячэння рэальнай карысці для людзей, надаючы асаблівую ўвагу, у прыватнасці, пытанням належнага кіравання і інвестыцый, а таксама ўмацавання партнёрства дзеля ўстойлівасці, эканамічнага аднаўлення і рэфармавання.

Сустрэча міністраў пацвердзіла цвёрдую заангажаванасць ЕС на карысць рэгіёну і палітычную волю да супрацоўніцтва ў вырашэнні агульных праблем. Міністры таксама закранулі справы практычнай рэалізацыі новага амбітнага парадку дня УП ЕС .

Высокі прадстаўнік падкрэсліў, што ЕС працягне падтрымліваць неабходныя рэформы, але таксама забяспечыць канкрэтныя выгады тым, хто актыўна іх праводзіць.

Сустрэча міністраў – важны элемент у падрыхтоўцы да саміту Усходняга партнёрства ў снежні 2021 года, які, як чакаецца, прапануе новае бачанне супрацоўніцтва ў рамках УП ЕС і ўхваліць парадак дня на перыяд пасля 2020 года.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,