Старшынства Партугаліі ў Еўрасаюзе — глабальная Еўропа і аднаўленне на прынцыпах справядлівасці, экалагічнасці і выкарыстання лічбавых тэхналогій

Старшынства Партугаліі ў Еўрасаюзе — глабальная Еўропа і аднаўленне на прынцыпах справядлівасці, экалагічнасці і выкарыстання лічбавых тэхналогій

Студзень 15, 2021

Адзін з галоўных прыярытэтаў новага старшынства Партугаліі ў Савеце Еўрапейскага саюза — глабальная Еўропа, якая імкнецца да эфектыўнай шматбаковасці з «асаблівай увагай да суседніх краін».

Старшынства Партугаліі, якое пачалося 1 студзеня 2021 года, будзе «абараняць арыентаванае на канкрэтныя вынікі міжнароднае партнёрства і садзейнічаць абмеркаванню пытанняў развіцця чалавечага патэнцыялу, у прыватнасці ў галіне аховы здароўя і адукацыі, уключаючы гендарную роўнасць і пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын».

Пад дэвізам «Час дзейнічаць: справядлівае, зялёнае і лічбавае аднаўленне» партугальскае старшынства імкнецца ўмацаваць ўстойлівасць Еўропы і давер яе грамадзян да Еўрапейскай сацыяльнай мадэлі. Каб выйсці з крызісу, выкліканага пандэміяй, Партугалія будзе ўмацоўваць саюз, заснаваны на агульных каштоўнасцях салідарнасці, збліжэння і згуртаванасці.

Старшынства Партугаліі забяспечыць змяненні ў сферы клімату і лічбавых тэхналогій такім чынам, каб у трансфармацыі ўдзельнічалі ўсе групы. Асаблівую ўвагу будуць звяртаць на сацыяльныя аспекты пандэміі.

Партугалія надасць прыярытэтную ўвагу ажыццяўленню Еўрапейскага зялёнага пагаднення з мэтай устойлівага эканамічнага пад’ёму і спрыяння прыняццю першага Еўрапейскага закона аб клімаце.

Партугалія падтрымае стварэнне Еўрапейскага саюза аховы здароўя, які ўмацуе здольнасць Еўропы рэагаваць на крызісы ў галіне грамадскай аховы здароўя і распаўсюджваць бяспечныя вакцыны ў Еўропе і за яе межамі. 

Партугалія будзе старшынстваваць у Савеце ЕС да 30 чэрвеня 2021 года.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Прыярытэты старшынства Партугаліі

 



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,