#StandWithBelarus: ЕС працягвае падтрымліваць беларускі народ і незалежную журналістыку
10 лютага, 2022

#StandWithBelarus: ЕС працягвае падтрымліваць беларускі народ і незалежную журналістыку


Праз паўтары гады з дня сфальсіфікаваных выбараў, якія адбыліся ў жніўні 2020 года, рэжым Лукашэнкі працягвае шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека і жорсткія рэпрэсіі супраць усіх груп беларускага грамадства, гаворыцца ў заяве ЕC, апублікаванай прэс-сакратаром па замежных справах і палітыцы бяспекі Петэрам Стана ў Дзень салідарнасці з Беларуссю.

Паводле заявы, на сённяшні дзень больш за 1040 чалавек у Беларусі з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі, у тым ліку 33 работнікі СМІ. Кожны дзень прыходзяць навіны пра новыя палітычна матываваныя прысуды. Многіх затрыманых падвяргаюць здзекам і асудзілі на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення па выніках закрытых судовых працэсаў.

Еўрапейскі саюз працягвае заклікаць да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Разам з нашымі міжнароднымі партнёрамі мы дамагаемся правасуддзя для ахвяраў і прыцягнення вінаватых да адказнасці”, – падкрэсліваецца ў заяве.

Прэс-сакратар нагадаў, што сотні журналістаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз пераслед: “Нягледзячы на жорсткі ціск, мужныя беларускія незалежныя журналісты знаходзяцца на перадавой барацьбы за праўду, дэмакратыю і фундаментальныя правы. Яны працягваюць выконваць сваю крытычна важную ролю ў асвятленні падзеяў для аўдыторый у Беларусі і за яе межамі. Еўрапейскі саюз і яго дзяржавы-члены працягнуць падтрымліваць беларускую незалежную журналістыку”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,