Шлях да аднаўлення: Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці засяродзіцца на рэформах і ўстойлівасці напярэдадні саміту Усходняга партнёрства

Шлях да аднаўлення: Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці засяродзіцца на рэформах і ўстойлівасці напярэдадні саміту Усходняга партнёрства

Лiстапад 30, 2021

Больш за 300 арганізацыяў грамадзянскай супольнасці (АГС) і асобаў, якія прымаюць рашэнні, з краін Усходняга партнёрства і ЕС збяруцца анлайн з 30 лістапада па 2 снежня на 13-ю штогадовую Асамблею Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) “Шлях да аднаўлення: садзейнічанне рэформам і ўстойлівасці ў імя больш моцнага Усходняга партнёрства”.

Асамблея абмяркуе апошнія крокі і задачы напярэдадні 6-га саміту Усходняга партнёрства (15-16 снежня 2021 года), а таксама мэты і палітычныя задачы, выкладзеныя ў новых праграмных дакументах. 

Напярэдадні саміту Усходняга партнёрства выступоўцы падкрэсляць вырашальную ролі грамадзянскай супольнасці на шляху да аднаўлення і павышэння ўстойлівасці ў шасці ўсходніх краінах-партнёрах. Яны акрэсляць сваё бачанне будучыні Усходняга партнёрства і звернуць увагу на сённяшнія выклікі ў краінах Усходняга партнёрства ды неабходныя кропкі прыкладання намаганняў. Акрамя таго, азіраючыся назад на пройдзены складаны год, яны падкрэсляць важнасць засяроджвання ўвагі на аднаўленні пасля пандэміі. 

Зыходзячы з заяваў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, зробленых напярэдадні саміту Усходняга партнёрства, дыскусіі пра тое як лепш за ўсё рэалізаваць на практыцы новы парадак дня Усходняга партнёрства, будуць сканцэнтраваныя на праблемах бяспекі, падсправаздачнасці, а таксама на рэальным удзеле грамадзянскай супольнасці.

Даведацца больш:

Вэб-старонка штогадовай Асамблеі ФГС УП

Праграмны дакумент ФГС УП – Няма аднаўлення без дэмакратыі: Вяршэнства закона і дэмакратычная падсправаздачнасць у аснове аднаўлення, устойлівасці і рэформаў




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,