Расія і Беларусь адхіленыя ад удзелу ў Радзе дзяржаваў Балтыйскага мора
7 сакавіка, 2022

Расія і Беларусь адхіленыя ад удзелу ў Радзе дзяржаваў Балтыйскага мора


ЕС далучыўся да членаў Рады дзяржаваў Балтыйскага мора (РДБМ), якія вырашылі прыпыніць удзел Расіі і Беларусі ў дзейнасці Рады. Гэтае рашэнне – частка рэакцыі Еўрапейскага саюзу і яго партнёраў на ўварванне Расіі ва Украіну і ўдзел Беларусі ў гэтай нічым не справакаванай і неапраўданай агрэсіі.

РДБМ – гэта рэгіянальны форум  супрацоўніцтва паміж 11 дзяржавамі Балтыйскага мора і ЕС, які таксама з’яўляецца членам Рады. ЕС згодны з іншымі членамі РДБМ (Данія, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча і Швецыя) у тым, што прыпыненне дзейнасці Расіі і Беларусі будзе заставацца ў сіле да таго часу, пакуль не стане магчымым аднавіць супрацоўніцтва, заснаванае на павазе асноватворных прынцыпаў міжнароднага права.

Расія з’яўляецца адной з сузаснавальніцаў Рады, а Беларусь – дзяржавай-назіральніцай РДБМ.



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,