Рада дырэктараў ЕБРР прагаласавала за рашучыя дзеянні супраць Расіі і Беларусі
5 красавіка, 2022

Рада дырэктараў ЕБРР прагаласавала за рашучыя дзеянні супраць Расіі і Беларусі


4 красавіка Рада дырэктараў ЕБРР вырашыла закрыць доступ да сваіх сродкаў для Расіі і Беларусі. Рашэнне набывае моц неадкладна.

Гэта азначае, што ні ў адной з гэтых краінаў не можа быць новага фінансавання праектаў або захадаў па тэхнічным супрацоўніцтве. Апроч гэтага, ЕБРР пакідае за сабой поўнае права, каб прыпыняць або адмяняць выплату наступных траншаў фінансавання па бягучых праектах.

Сумна, што мы прыйшлі да гэтага пасля столькіх гадоў супрацоўніцтва і дзейнасці ў абедзвюх краінах. Аднак распачатая Расіяй вайна супраць Украіны не пакінула нам іншага выбару, акрамя як выказаць сваё асуджэнне не толькі словамі”, – заявіла Старшыня ЕБРР Адылія Рэно-Басо. “Таксама, належыць дзейнічаць, каб у Расіі і Беларусі не было сумненняў наконт нашага меркавання, што сваімі дзеяннямі яны падарвалі каштоўнасці, важныя для нас як інстытуту і для ўсёй міжнароднай супольнасці”.

ЕБРР заяўляе, што на сённяшні дзень ён засяроджаны на прадстаўленні Украіне і іншым краінам рэгіёну, непасрэдна пацярпелым ад крызісу бежанцаў, Пакету захадаў па забеспячэнні ўстойлівасці і сродкаў для існавання на суму ў 2 мільярды еўра. Гэтыя захады закліканыя дапамагчы кампаніям і мясцовым супольнасцям.

Паводле ЕБРР, фінансаванне было хутка выдзеленым, каб украінскія фірмы маглі атрымаць падтрымку ліквіднасці, адтэрміноўку па крэдытах і фінансаванне гандлю: “Там, дзе гэта магчыма, прадпрыемствам будзе аказанай дапамога ў пераездзе, каб іх дзейнасць магла працягвацца. Як толькі будуць дазваляць умовы, ЕБРР таксама паабяцаў браць удзел у праграме аднаўлення Украіны”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ЕБРР закрые свае офісы ў Маскве і Мінску

“Найвялікшы шок паставак ад пачатку 1970-х гадоў”: ЕБРР прагназуе, што вайна ва Украіне прывядзе да сур’ёзнага запавольвання эканамічнага росту



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,