Пазнаёмцеся з Озі: ЕС запускае новую кампанію, каб навучыць дзяцей ашчаджаць энергію
28 красавіка, 2022

Пазнаёмцеся з Озі: ЕС запускае новую кампанію, каб навучыць дзяцей ашчаджаць энергію


Пазнаёмцеся з Озі, мілым хамячком, які дбае пра навакольнае асяроддзе, і з’яўляецца тварам новай кампаніі, мэта якой – навучыць дзяцей ашчаджаць энергію.

Асветніцкая кампанія, арганізаваная EU4Energy у супрацоўніцтве з праектам “Усходняе суседства ЕС”, працягнецца з 28 красавіка па 8 траўня 2022 года і будзе прысвечанай хамяку Озі, аднаму з галоўных герояў новага коміксу пра энергаэфектыўнасць пад назвай “Лямпачка”.

Комікс накіраваны на павышэнне разумення малодшым пакаленнем энергаэфектыўнасці і простых захадаў па энергаашчаджэнні, такіх як адключэнне неўжываных прыладаў або адключэнне ацяплення, а таксама ўсведамлення пра негатыўнае ўздзеянне празмернага ўжывання энергіі на прыроду і навакольнае асяроддзе.

У “Лямпачцы” распавядаецца пра гісторыю чатырох сяброў і іх хатніх жывёлаў, якія патрапляюць у старую хаціну ў лесе. Там жывёлы дапамагаюць прафесару Слейту знайсці альтэрнатыўныя метады атрымання энергіі без шкоды для навакольнага асяроддзі. Прафесар Слейт паказвае дзецям жудасныя рэчы, якія могуць здарыцца з планетай і яе насельніцтвам, калі людзі не пачнуць эфектыўна выкарыстоўваць энергію. Аб’яднаныя ідэяй выратавання планеты праз скарачэнне выкарыстання энергіі, дзеці – разам з хамяком Озі – патрапляюць змяніць жыццё аднаго гораду.

Каб падмацаваць парады па энергаашчаджэнні, выкладзеныя ў коміксе, праект “Усходняе суседства ЕС”

запускае кампанію ў сацыяльных сетках, дзе галоўны персанаж – хамяк Озі. Кампанія скіраваная на дзяцей праз розныя платформы сацыяльных сетак і школьныя імпрэзы.

Комікс быў распрацаваны ў рамках Праграмы “Другая фаза EU4Energy: Садзейнічанне пераходу да чыстай энергетыкі ў краінах Усходняга партнёрства“, якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам і накіраваная на садзейнічанне развіццю надзейнай заканадаўчай і нарматыўнай базы ў галіне энергетыкі, падтрымку пераходу рэгіёну да экалагічна чыстай энергіі і лібералізацыі сваіх энергетычных рынкаў.

Даведацца больш:

Дапамажыце Озi ашчаджаць энергiю

Спампаваць кнігу



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,