Паводле Еўрапейскага саюза, вакцыну ад COVID-19 атрымае кожны, каму яна патрэбная
15 студзеня, 2021

Паводле Еўрапейскага саюза, вакцыну ад COVID-19 атрымае кожны, каму яна патрэбная


Аснова барацьбы ЕС супраць каранавірусу — распрацоўка бяспечнай і эфектыўнай вакцыны. Для Еўрасаюза важна забяспечыць, каб кожны, каму патрэбна вакцына, яе атрымаў. 

Барацьба супраць глабальнай пандэміі павінна быць глабальнай. Такая заява змешчаная на сайце Службы знешніх дзеянняў Еўрапейскага саюза ў дакладзе ад 11 студзеня. У дакладзе падкрэслена, што ЕС стаў лідарам у распрацоўцы вакцыны і што ён забяспечыць справядлівы доступ да яе для сваіх грамадзян і партнёраў.

На сённяшні дзень Еўрасаюз ухваліў дзве вакцыны для барацьбы супраць COVID-19. Першая вакцына, распрацаваная BioNTech і Pfizer, была адобраная ў канцы 2020 года, другая вакцына вытворчасці Moderna — у пачатку 2021 года. ЕС запусціў механізм Глабальнага рэагавання на каранaвірус. Ён дапамагае мабілізаваць рэсурсы і аб’ядноўваць намаганні краін і арганізацый аховы здароўя для паскарэння распрацоўкі і ўкаранення сродкаў дыягностыкі, лячэння і вакцынацыі там, дзе яны неабходныя.

«ЕС імкнецца забяспечыць, каб кожны доступ да вакцыны супраць COVID-19 для ўсіх, хто ў ёй мае патрэбу, у любой кропцы свету. Вось чаму мы падтрымліваем механізм COVAX. Гэтая глабальная ініцыятыва аб’ядноўвае ўрады і вытворцаў, каб вакцына ад COVID-19 была даступнай для тых, хто больш за ўсё мае патрэбу: хто б яны ні былі і дзе б ні жылі», – гаворыцца ў дакладзе.

ЕС робіць ключавы ўклад і гарантуе, што да канца 2021 года больш за мільярд доз вакцыны будуць даступныя людзям у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу, а таксама партнёрам па еўрапейскім суседстве і Заходнім Балканaам.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

 



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,