Паслы еўрапейскай моладзi у ЕС асуджаюць вайну і выказваюць салідарнасць з Украінай

Паслы еўрапейскай моладзi у ЕС асуджаюць вайну і выказваюць салідарнасць з Украінай

Сакавiк 2, 2022

Паслы еўрапейскай моладзi у Еўрасаюзе выступілі з заявай у падтрымку сваіх украінскіх калегаў і рашуча асуджаюць агрэсію Расii.

У заяве гаворыцца:

«Мы падтрымліваем тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны. Мы рашуча асуджаем незаконную і нічым не справакаваную агрэсію Расiі.

Мы выступаем за неадкладнае спыненне ўсіх формаў гвалту i заклiкаем дзяржавы-члены ЕС працягнуць аказваць неабходную падтрымку бежанцам, унутрана перамешчаным асобам i цывільнаму насельніцтву, а таксама паспрыяць эфектыўнаму мiратворчаму працэсу з доўгатэрміновай перспектывай. Запрашаем нашых суграмадзянаў стаць разам з намі ў знак салідарнасці з украінскім народам і ўсімі магчымымі спосабамі падтрымаць яго».

Паслы еўрапейскай моладзi дадалі, што таксама наведваюць акцыі пратэсту, распаўсюджваюць дакладную інфармацыю, збіраюць гуманiтарную дапамогу, звяртаюцца да ўрадаў сваiх краiнаў i заклiкаюць іншых маладых людзей і моладзевыя арганiзацыi падзяліцца заявай у падтрымку сваіх аднагодкаў.

Ініцыятыва Паслоў еўрапейскай моладзi  – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамiчная сетка, якая яднае маладых людзей з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, краін-членаў ЕС і Вялікабрытаніі. Мэтай iнiцытыятывы iз’яўляецца павышэнне абазнанасці пра супрацоўніцтву ЕС з краінамі Усходняга партнёрства, дэманстрацыя яго вынікаў, садзеянне палітычнаму дыялогу, грамадзянскай актыўнасці і сумеснай працы для будаўнiцтва лепшай будучыні.

Даведайцеся больш

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,