Краіны ЕС перадалі Украіне больш за 80 млн адзінак гуманітарнай дапамогі
14 сакавіка, 2022

Краіны ЕС перадалі Украіне больш за 80 млн адзінак гуманітарнай дапамогі


Усе 27 краінаў ЕС, а таксама Нарвегія і Турцыя прапанавалі дапамогу Украіне ў рамках найбуйнейшага ў гісторыі выпадку задзейнічання Механізму грамадзянскай абароны ЕС.

Дапамога ўключае ў сябе больш за 80 млн адзінак – гэта аптэчкі першай дапамогі, абсталяванне для будаўніцтва сховішчаў, супрацьпажарнае абсталяванне, вадзяныя помпы, электрагенератары і паліва. Прапановы працягваюць паступаць у ЕС кожны дзень. 

Суседнія краіны – Малдова, Польшча і Славакія – таксама звярнуліся па дапамогу праз Механізм у сувязі з вялікім наплывам людзей, якія ратуюцца ад вайны. На гэта адгукнуліся некалькі краінаў ЕС, прапанаваўшы прадметы для часовага прытулку, медыкаменты, гігіенічныя наборы і электрагенератары.

Апроч таго, ЕС вылучае Малдове дадатковыя 3 млн еўра гуманітарнага фінансавання. На гэтыя сродкі Кішынёў забяспечыць украінцаў зімовай вопраткай, часовымі сховішчамі, транспартам, медыцынскай дапамогай і наяўнымі грашыма.

Камісар па крызісным кіраванні Янэз Ленарчыч, які зараз знаходзіцца ў Румыніі для сустрэчаў з уладамі і каардынацыі намаганняў ЕС па аказанні дапамогі бежанцам з Украіны, заявіў учора: “Еўропа з’яўляецца сведкам самай страшнай гуманітарнай катастрофы з часоў Другой сусветнай вайны. У гэты цяжкі час мы таксама бачым шчодрую спагаду еўрапейскіх краінаў, што аб’ядналіся, каб падтрымаць народ Украіны, які супраць сваёй волі апынуўся ўцягнутым у гэтую вайну“.

Для эфектыўнага кіравання гуманітарнай дапамогай у Польшчы і Румыніі былі створаныя спецыяльныя лагістычныя цэнтры пад эгідай Каардынацыйнага цэнтру надзвычайнай дапамогі Еўрапейскай камісіі

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,