Генеральная Асамблея ААН патрабуе ад Расійскай Федэрацыі вывесці ўсе ўзброеныя сілы з тэрыторыі Украіны
3 сакавіка, 2022

Генеральная Асамблея ААН патрабуе ад Расійскай Федэрацыі вывесці ўсе ўзброеныя сілы з тэрыторыі Украіны


2 сакавіка Генеральная Асамблея ААН пераважнай большасцю 141 голасам супраць 5 прыняла рэзалюцыю, якая асуджае грубае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну і патрабуе, каб Расія неадкладна вывела свае войскі і выконвала міжнароднае права.

Рэзалюцыя была падрыхтаваная Еўрапейскім саюзам разам з Украінай і краінамі з усіх рэгіёнаў свету адразу пасля таго, як Рада Бяспекі ААН была пазбаўленыя магчымасці дзейнічаць з прычыны расійскага вета 25 лютага.

Рэзалюцыя “самым рашучым чынам асуджае” грубую агрэсію Расіі і пацвярджае прыхільнасць міжнароднай супольнасці суверэнітэту, незалежнасці, адзінству і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У ёй таксама ўтрымліваецца заклік да забеспячэння бесперашкоднага доступу для гуманітарнай дапамогі.

Тэкст быў ухвалены 141 краінай. Супраць прагаласавалі толькі пяць дзяржаваў-членаў ААН: Расія, Беларусь, КНДР (Паўночная Карэя), Эрытрэя і Сірыя. Многія з бліжэйшых партнёраў Расіі не пайшлі паводле звыклай схемы галасавання.

Пасля паспяховага прыняцця рэзалюцыі пасол ЕС у ААН у Нью-Ёрку Улаф Скуг падкрэсліў гістарычны характар гэтага галасавання: “Свет сказаў сваё слова. Расійскі ўрад павінен неадкладна спыніць агрэсію, вывесці свае войскі і выконваць правілы Статуту ААН, якія прымяняюцца да ўсіх у роўнай ступені”.

Ён дадаў: “Праз галасаванне пераважнай большасцю галасоў за рэзалюцыю, мы вырашылі абараняць мір там, дзе Расія выбрала грубую агрэсію. Мы вырашылі абараняць гэтую арганізацыю і яе статут там, дзе Расія парушыла асновы і аднаго, і другога. Расія ўсё больш становіцца ізаляванай”.

Хоць рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі не з’яўляюцца юрыдычна абавязковымі, іх палітычная вага мае важнае значэнне, асабліва ў тых выпадках, калі Рада Бяспекі ААН не ў стане дзейнічаць.

 Даведацца больш:

Прэс-рэліз

https://twitter.com/euatun/status/1499138692161720326?s=21


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,