EU4Youth адмяняе конкурс грантавых заявак, каб сканцэнтравацца на наступствах вайны ва Украіне
29 сакавіка, 2022

EU4Youth адмяняе конкурс грантавых заявак, каб сканцэнтравацца на наступствах вайны ва Украіне


Рэагуючы на працяг вайны ва Украіне праграма EU4Youth абвясціла, што вырашыла спыніць конкурс грантавых прапановаў “Фаза III EU4Youth – Занятасць моладзі і прадпрымальніцтва: садзейнічанне занятасці моладзі і сацыяльным зменам праз сацыяльнае прадпрымальніцтва“, абвешчаны 26 студзеня 2022 года і падоўжаны 3 сакавіка.

Вайсковая агрэсія Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, працяг вайны ў краіне і плыні бежанцаў радыкальна змянілі дэмаграфічную сітуацыю, сацыяльныя працэсы і рынак працы ва Украіне і іншых краінах Усходняга партнёрства”, – гаворыцца ў заяве ад імя праграмы. Неабходнасць задавальнення неадкладных патрэбаў, выкліканых вайной, і стварэнне патэнцыялу для рэагавання на крызісныя сітуацыі, у тым ліку для перакваліфікацыі, інтэграцыі на рынках працы і развіцця навыкаў прадпрымальніцтва, істотна паўплывалі на агульны кантэкст рэалізацыі Фазы III EU4Youth.

Каб адказаць на гэтыя выклікі, будуць адпаведным чынам перагледжаныя прыярытэты грантавай дапамогі, а таксама патрабаванні да кандыдатаў і працэдуры.

У залежнасці ад сітуацыі, плануецца, што дадатковая інфармацыя пра статус конкурсу грантавых прапановаў у рамках “Фазы III EU4Youth – Занятасць моладзі і прадпрымальніцтва: садзейнічанне занятасці моладзі і сацыяльным зменам праз сацыяльнае прадпрымальніцтва” будзе абвешчанай да канца красавіка.Усе, хто цікавіцца праграмай, і патэнцыйныя прэтэндэнты на грант, мусяць падпісацца на рассылку навінаў ад EU4Youth, каб быць у курсе апошніх абнаўленняў.



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,