EU4Digital: Краіны Усходняга партнёрства завершаць пагадненні аб роўмінгу і спектры да снежня
28 верасня, 2021

EU4Digital: Краіны Усходняга партнёрства завершаць пагадненні аб роўмінгу і спектры да снежня


Прадстаўнікі шасці краін Усходняга партнёрства выказалі гатоўнасць распачаць усе неабходныя крокі на нацыянальным узроўні, каб і Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу, і Рэгіянальнае пагадненне аб спектры былі гатовыя да падпісання ў снежні 2021 года. 

Абавязанне было зробленым на форуме зацікаўленых бакоў па абодвух пагадненнях, арганізаваным 23 верасня Сеткай рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства EaPeReg. У форуме ўзялі ўдзел адпаведныя арганізацыі з усіх шасці краін-партнёраў.

Абодва пагадненні – галоўныя прыярытэты ініцыятывы EU4Digital. Чакаецца, што Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу знізіць цэны на роўмінг у краінах Усходняга партнёрства амаль на 90% на працягу пяці гадоў, пры гэтым агульны станоўчы эфект ацэньваецца ў 4,6 мільёна еўра. Рэгіянальнае пагадненне аб спектры дазволіць узгадніць асноўныя паласы частот для развіцця тэхналогіі 5G у рэгіёне Усходняга партнёрства, паскараючы ўкараненне высокахуткасных мабільных тэхналогій у краінах-партнёрах.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,