ЕС узгадніў новы пакет гандлёвых і індывідуальных санкцыяў супраць Беларусі

ЕС узгадніў новы пакет гандлёвых і індывідуальных санкцыяў супраць Беларусі

3 сакавіка, 2022

Учора ЕС прыняў рашэнне аб увядзенні мэтавых абмежавальных захадаў у адносінах да 22 высокапастаўленых беларускіх вайскоўцаў з улікам іх ролі ў стратэгічнам планаваннi i прыняццi рашэнняў, якія прывялі да ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.  24 лютага на той жа падставе ў санкцыйны спіс былі ўнесеныя 20 беларускіх вайскоўцаў.

“Удзел Беларусі ў несправакаванай і неапраўданай ваеннай агрэсіі супраць Украіны дорага абыдзецца”, – заявіў Высокі прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. “Гэтыя меры нацэленыя на тых, хто садзейнічае гэтым атакам на Украіну, і абмяжоўваюць гандаль у шэрагу ключавых сектараў”.

Беларусь падтрымлівае расійскую ваенную агрэсію супраць Украіны, сярод іншага, дазваляючы Расіі запускаць балістычныя ракеты з беларускай тэрыторыі, ствараючы ўмовы для перапраўкі расійскіх ваеннаслужачых і цяжкага ўзбраення, танкаў і ваенных транспарцёраў, дазваляючы расійскім ваенным самалётам лятаць праз паветраную прастору Беларусі ва Украіну і захоўваючы расійскае ўзбраенне і ваенную тэхніку ў Беларусі.

Такiм чынам, санцыi ў датычэннi да Беларусіда Беларусі цяпер распаўсюджваюцца 702 фізічныя і 53 юрыдычныя асобы. Абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі, якія падрываюць або ставяць пад пагрозу тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны, уключаюць замарожванне актываў і забарону на прадстаўленне сродкаў фізічным і юрыдычным асобам у санкцыйным спісе. У дадатак, забарона на паездкі, якая прымяняецца перашкаджае уезду або праезду транзітам праз тэрыторыю ЕС.

Акрамя таго, у адносінах да Беларусі Cавет ЕС ўвёў дадатковыя абмежаванні на гандаль таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тытунёвых вырабаў, на гандаль мінеральным палівам, бітумінознымі рэчывамі і газападобнымі вуглевадароднымі прадуктамі, прадуктамі з хларыду калію (“калія“), вырабамі з дрэва, цэментнымі вырабамі, прадукцыяй з жалеза і сталі і гумовымі вырабамі.  Таксама былі ўведзеныя далейшыя абмежаванні на экспарт тавараў і тэхналогіяў двайнога прызначэння, а таксама некаторых тавараў і тэхналогіяў, якія могуць садзейнічаць развіццю Беларусі ў ваеннай, тэхналагічнай, абароннай сферы і ў сферы бяспекі, а таксама абмежаванні на прадстаўленне спадарожных паслугаў.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,